Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
тады пранікамі адбівалі, i нітка робіцца такая штыбная такая, ткаць харашо" (Ашмянскі р-н, 8). 3. "Тады яшчэ як ткаць, заварывалі лух, попел, слізкі, добры. Залівалі ў цабэрак, пастаіць, тады вынялі, клалі на зэдаль, i - пранікам білі, білі, адбівалі. Тады ужо сушылі, высушілі, тады як высушылі - кросны вілі" (Смаргонскі р-н, 3); ВЫПІРЫЦЬ - адбіць пранікам аснову. "Льняное палатно трэба было вымыць, потым выпірыць пранікам, каб сышла чорная вада" (Дзятлаўскі р-н, 4). АТ/Д/ПЯРЫЦЬ - адбіць пранікам аснову (Ашмянскі р-н, 1). ВІТУШКА - прыстасаванне для пераматвання нітак. «Вот на яе навіваецца лён прадзены. Ca шпуль, c калаўрота на эту вітушку навіваецца» (Смаргонскі р-н, 1). ВІЦЬ КРОСНЫ - запраўляць кросны, навіваць аснову на навоі. "Тады як высушылі аснову - кросны вілі. " (Смаргонскі р-н, 3). КАЛОК - прыстасаванне для снавання на сцяне, невялікі драўляныя колышкі, убіныя на супрацьлеглых канцах сцяны. "Была снуйня, а не, так на сцяне можна снаваць. Убіць такія калкі, з тога боку, з тога" (Ашмянскі р-н, 10). МАТАВІДЛА - матавіла. "Былi такія снуйкі зробленыя, i снавалі... i пяць сцен, i даже i 10 сцен. Роўненька, красіва. Матавідла, а яшчэ былі такія 4 палачкі, во так во i ніткі накручвалі (матавідла бало такое - круцілі у руках), а эта во такое, на снуйкі, з гэтага бралі, круцілі, - вітушка - 4 колышка, i як пад ёлку навагоднюю крэст тут, крэст тут i дырачка, i як прадзеш, то на гэтай вітушке наматваецца, а патом з гэтых вітушак снуецца. На гэтых снуйках было зазначана- колькі сцен" (Ашмянскі р-н, 2). ПЛЁТКА, КАСА - сплеценая аснова. "I тады аснову здымаеш рукой - / ў плётку, як каса" (Смаргонскі р-н, 3); "Аснову збіралі так, як ланцуг во" (Ашмянскі р-н, 2). СНУЙКА - прыстасаванне для снавання. "У нас была снуйка" (Смаргонскі р-н, 3); "Эта была такая снуйка, яшчэ у нас стаіць захлявом, то мой бацька быў зрабіў. У нас была кружыласа гэдак во, i на сценцы снавалі" (Мастоўскі р-н, 7). СНУЛЬНІЦА - прыстасаванне для снавання. "Была снульніца..." (Мастоўскі р-н, 6). СНУЙНІЦА - прыстасаванне для снавання. "Умела, i цяпер, каб былі снуйніцы, то аснавала б. У хаце крэставіна, i тут такія чатыры палкі, i стаіш, матаеш" (Свіслацкі р-н, 1). СНАВАЦЬ - "Мне мама аснавала - чорненькая пасачка, i сіненькая, тады красненькая, тады жоўценькая" (Смаргонскі р-н, 3); "На сценцы снавалі" (Зэльвенскі р-н). СНАВАЦЬ, прыкметы - "Тэта як мне гаварылі, у каторы дзень памёршы бацька ілі матка, нельзя сноваць. У пятніцу i ў панядзелак не начыналі, не пралі нешчаслівы дзень. У хаце снавалі. A калі ў чужой хаце, то прымерна, то тады аснову гэту, як снімеш ca снуйкі, бярэш замок i замыкаеш замком. Эта, гавораць, каб пераносіць, нада што б ана была замкнёна. Але ж гэта я помню, як снавалі i замком замыкалі. 1 ключом закрывалі" (Смаргонскі р-н, 1); "Снавалі з якога гэта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атідіпярыць, вітўшка, снўйка, снўйніца, снўльніца
18 👁
 ◀  / 381  ▶