ШЛЯПА ж. Мокрая мяцеліца. ШТО прысл. Ледзь. Я съма што паузу, утамыъсь. ШУМГЦЬ незак. Засмечваць. Hi шумі тут мне, толькі ш выміла. ШЧО'ЛЪК м. Вадкая частка стравы, саленняў, настояў. Шчолък i гусьцеш у булёні. Шчолък з лугу. Шчолък з гуркоў. ШЫ'ПЪТЪМ прысл. Рыхла, не шчыльна. Сепа шыпътъм ляжыць. ЯКШТО злучн. Калі. Як што старъя къра, дык ён |[бабёр] ету ні грызець. Я'ЧЪНЬ ж. Дзірка ў верхнім камені жорнаў. Варта адзначыць таксама паасобныя рзігіянальныя дэрывацыйныя, граматычныя i фанетычныя асаблівасці некаторых труп слоў, якія не ўключаны ў алфавітную падборку. Досыдь папулярнымі ў гаворцы з'яўляюцца назоўнікі імужчынскага роду з суфіксам -ень. Націск у гэтых словах знаходзіцца, як правіла, на суфіксальным екладзе. 'Вось некаторыя зарэгістраваныя мясцовыя словы, асаблівыя або па наяўнасці адзначанага суфіікса, або па акцэнтуацыі: аблівёнь — абліваха, акравёнь — акравак, бірасьцёнь — апавіты бяростай надбіты гаршчок, брадзёнь — браднік (рыбалоўная сетка), зьлівёнь — лівень, кавярзёнь — лапаць, каржэнь — корж, лъпацёнь—дэталь у жорнах i млыне, пруцёнь — рыбалоўная лавушка з дубцоў, пъсьцялёнь — сяннік, пъчапёнь — каромысел, caшэнь — праснак, ступёнь — ступня, сьлямёнь — слівень (паўзун), упадзёнь — напасць, шарсьцёнь — шэршань, шарэнь — іней. Своеасаблівую словаўтваральную будову маюць назвы традыцыйных свят (ці, дакладней, звычаяў) у сувязі з заканчэннем некаторых відаў сельскагаспадарчых работ: абжынкі — дажынкі, акопкі — дакопкі, акоскі — дакоскі, абмалоткі — дамалоткі. Гэтыя назвы з'яўляюд* да вытворнымі ад аналагічных па прыстаўцы рэгіянальных дзеясловаў абжацца, акапацца, акасіцца i г. д. (гл. таксама абрыцца). Дарэчы, зуоім натуральнай з'яўляецца ў сувязі з дзеясловам акапацца — дакапаць i структура паўночнабеларускага рэтіяналізма акоп — капец, бурт. У слоўніку M. Каспяровіча сярод назваў чалавека па яго занятку ёсць некалькі слоў з суфіксам -іт: аральбіт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, зяўляюд, зяўляюцца, ячънь
24 👁