сяўбіт, варажоьт. Зарэгістраваны ў дадатак да іх яшчэ словы гърадзьоьт — той, што робіць плот, скьрадзьбіт — баранавальнік. Адзначана багън— багун. Гэта акцэнтны варыянт паўночна-ўсходняга багун. Тут гук ъ (або нават а) з'яўляецца рэфлексам галоснага у ў паслянаціскным становішчы. Такая якасная нейтралізацыя галоснага гука у не над націскам — з'ява ў гаворцы нярэдкая: кълъпиць — калупаць, сыроцы — урокі, сцідзёна — студзёна, кшъу, цісньу, кгснъу, пакъльля — пакулле i інш. Адзначана сёмішкі — семкі. Словаўтваральная форма гэтага слова з'яўляецца, напэўна, вынікам сутыкнення i «скрыжавання» ў гэтым дыялектным рэгіёне традыцыйнага паўночна-ўсходняга варыянта сёмечкі (фанетычна сёмічкі) i другога варыянта сёмышкі (падобнага да мясцовага зёрнышкі — зярняткі). Фанетычны пераход чк у шк неверагодны (паслядоўна ў гаворды авёчка, ночка, пёчка, шапъчка i г. д.). У гаворцы адзначана слова згоньнік — пастаянны пастух, які меў падпаскаў ад кожнага вясковага двара. Хоць у гаворцы i не назіраецца асіміляцыя дн у нн як фанетычная з'ява (звычайна хъладнгк, адна, ладнъи, моднік i нават у старэйшых Сядно, г. зн. горад Сянно Віцебскай вобласці), але згоньнік — гэта хутчэй за ўеё фанетычны варыянт слова згоднік як матываваная назва пастуха, дамоўленага ў выніку двухбаковага пагаднення, «згоды». Адзначаны таксами сяньня i мълъньня, дзе таксами мае месца аналагічная з'ява. Зарэгіотравана ацтацца — астацца, дзе чуецца выразны гук ц, крыху, на першы погляд, нечаканы i незразумелы (у гаворцы паслядоўна стаць, ръстароп, нъстаумца i г. д.). Аднак у слоўніку М. Каспяровіча знаходзім ацтупнбе (бярнб), дзе гук ц, як гэта зуеім відавочна, адпавядае спалучэнню тс (атступнбя). Таму такі ж, напэўна, гук ц i ў слове ацтацца. Ускрываюцца, такім чынам, цікавыя словаўтваральныя i семантычныя сувязі гэтага слова са словам адстацъ. 3 дробных марфалагічных асаблівасцей мясцовай гаворкі цікавай з'яўляецца акцэнтуацыя асновы аднаскладовых дзеясловаў браць, драць, праць i пад. у формах цяпёрашняга часу: бёру, дзёру, пёру; бёрыш, дзёрыш, пёрыш; бёрыць, дзёрыць, пёрыць i г. д
Дадатковыя словы
багўн, варажбьт, гърадзьбьт, згбньнік, зява, зяўляецца, кълъпйць, ладнъй, ръстарбп, сырбцы, цісньў
2 👁