LКрамко мясцовыя словы АДНОЙПРЫНЁМАНСКАЙГАВОРКІ (дзеяслоўная лексіка) Словы, якія падаюцца ў гэтым артикуле, сабраны пераважна ў вёсцы Бёражна (мясцовая назва Бёражан IБёражно), што знаходзіцца за семнаццаць кіламетраў ніжэй ад Стоўодаў на Нёмане, а таксамa ў іншых недалёкіх ад Бёражна вёсках. Часткова гэта вузкія дыялектызмы, часткова — словы, уласцівыя i іншым раёнам Беларусі. Некаторыя з іх не лішне было б нават уключыць у слоўнікі літаратурнай мовы, такія, як збыткаваць, кап'щь, скапіць (сена), намагчыся, паталяць, хаяць i іншыя. Акрамя дзеясловаў у артикул уключана некалькі выклічнікаў, якія маюдь блізкую да дзеяслова семантыку. Не падаюцца тут гукаіпераймальныя дзеяў словы тыпу божкаць, гыгыкаць, a таксама рэгіяналізмы, якія ўвайшлі ў мову жыхароў гзтай мясцовасці ў міжваенны час, такія, як вымальдавацца, замальдавацца i падобныя познія паланізмы.
АБАБУ'ШЫЦЬ зак. Toe, што i абабэнчыць.
АБАБЭ'НЧЫЦЬ зак. Апушыць. Нёшто карову абабэнчыло — мусіць, павука з'ела, a можа, ад роснай канюшыны.
АБІНЬДЗЁЖЫЦЬ зак. Абабраць. Калі ні ўмеяш гуляць у карты, то на гроты ні б ярые я гуляць, бо так абіньдзёжаць, што i гроша ў кішэні ні астанецца.
АБІРЬГЧЫЦЬ зак. Абстрыгчы. Цябе абірычылі, як авечку, мусіць, маці ножніцамі стрыгла.
АБЛЕЧЦЬ зак. Абшыць порткі скурай па пэўнай мадзлі.
АБРАБІ'ЦЦА зак. Запэдкацца. Асьцярожно ідзі каля дзвярэй, а то абробісься ў краску — яшчэ ні высахла! в
Дадатковыя словы
абабушыць, абрабіцца, зела, капщь, стоўбдаў
32 👁