Старонка 58
◀ / 361 ▶
ШАПАШНІК м. Чарот азёрны. Са сцяблоў дзеці плятуць шапкі, таму называюць шапашнік. ШКУЦЯНКА ж. Коўдра, вытканая з рыззя. Раней шкуцянкамі накрываліся. ШУПЧЫНКА ж. Шыпшына. ШЭРАШЫНЬ м. Цвёрды верхні пласт снегу пасля адлігі, шарпак. Ісці добра, пакуль дзяржыць шэрашынь. ЯГАДКІ мн. Ружовыя месцы на твары; румянец. Ягадкі гараць на твары. ЯШЧЫК м. Цэбар з дзвюма ручкамі. Кажуць яшчык і цэбар. Яшчык на сала. Яшчык паіць карову.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶