СТРЫУЁ н. Старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі.
СУБАР м. Сумесь з мукі ад рознага віду збожжа, якую давалі свінням.
СУЛІЦЬ незак., ПАСУЛІЦЬ зак. Абяцаць. Пасуліў — абясьціў даць, ды не даў. Прапаноўваць; даць. Ці суліла ты есьці?
СЯРДЗЕШНІК м. Галоўны корань дрэва.
СЯЎБІТКА ж. Сявалка з лубу для сяўбы ўручную. Раней хадзілі зь сяўбіткай па полю і сеілі.
ТАБУН м. Табун; статак. Табун коней, кароў, свіней, ваўкоў, курэй, авечак.
ТРАСКОЎНІК м. Месца на двары, дзе сякуць дровы. Назьбірай на траскоўніку трэсак.
УГРУНЬ прысл. Бегчы грунём, угрунь.
УКРАДМА прысл. Крадком, крадучыся.
ХВІЛЯ ж. Бура, вялікая мяцеліца. Хвіля — бура вялікая, нінасная пагода, снег ідзе і круця. Што за хвіля! лаянк. Ужываецца як праклён. Каб цябе хвіля ўзіла! Хвіля яго ведая.
ХІЖЫ прым. Сярдзіты, злы. Хіжы звер. О, йікая ты хіжая!
ХЛЫСТ м. Ачышчаны ад сукоў ствол паваленага дрэва. Прывязьлі вялікі хлыст.
ХРАСТОК м. Расток у прарошчаным насенні. Храсткі пусціла капуста.
ЦАЛІК м. Нераз'езджаная дарога, цаліна (зімой і летам). Паехаў па цаліку. Неўзараная палоска; агрэх. Аставіў цалік нявораны.
ЦАЛКАВАЯ ЯЕШНЯ. Тое, што і цалкавушка.
ЦАЛКАВУШКА ж. Яешня з неразбоўтаных яец. Спячы мне цалкавушку.
ЦАРЫК м. Вільчык. Узлез на царык.
ЦІМАЛКА прысл. Нямала, многа. Я цімалка з'ела, а ты сколечкі?
ЦЫБАЧКІ мн. Кортачкі. Сесці на цыбачкі.
ЧА займ. Чаго. Ну ча ты лезіш? Ча ты крычыш?
ЧАША ж. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца.
ЧВЭРЫЦЬ незак. Глядзець у вочы, калі ядуць, напрошвацца на яду. Завідуя, чвэра, каб далі. Ня чвэр, ні дам!
84 👁