ШТОГОДУ прысл. Штогод, кожны год. Штогоду зношвалася ў Зубрыцкага на гэтай рабоце моцная дубовая лінейка (Нядоля Заблоцкіх, 242).
ШТЫРЫЦЬ незак., ВЫШТЫРЫЦЬ зак., ПАШТЫРЫЦЬ зак., ПРАШТЫРЫЦЬ зак. Гнаць; выганяць, выправоджваць сілай. Куды гэта ён гусі штырыць? Цыганку з хаты выштырыла. Пакуль ні паштырыш з вуліцы — ні зьбярэш [дзяцей] дадому. Як праштырылі з брыгадзіра, дык і ціпер шчэ біз работы. Самога, мусіць, з дому праштырылі? (Ні госць ні гаспадар, 179).
ШУМА ж. Пенка, пена. На гарачым бліне ад яго [масла] толькі шума белая становіцца і дзе-нідзе жаўтаватыя скалкі (Ні госць ні гаспадар, 214).
ШУРМАВАЦЬ незак., ПАШУРМАВАЦЬ зак. Выказваць нездавальненне; лаяцца. І чаго яна шурмуя, чалавек як чалавек, а ёй і тоя ні добра і гэта ні так. Пашурмуюць ды ўтаймуюцца (Нядоля Заблоцкіх, 283).
ШЭПШАЛА н. Стары чалавек. І чаго гэта шэпшала ішчэ хоча?
75 👁