дыцыйных заняткаў i промыслаў, як ткацтва, пчалярства, сплаў лесу i будаўніцтва. Два артикулы прысвечаны ітрактыцы складання дыялектных слоўнікаў. Кожны артыкул, як правіла, заключав ў сабе неабходныя звесткі пра гаворку, у якой рабіліся запісы, каментарый аб прынцыпе адбору матэрыялу i падборку слоў, аформленую ў выглядзе слоўнічка, дзе даецца граматычная, акцэнталагічная i семантычная характарыстыка кожнага слова, ілюструюцца ў неабходных выпадках асаблівасці яго ўжывання ў звязнай мове. Рэестравыя словы i ілюстрацыі да іх пададзены (за выключэннем асобных спецыфічных артыкулаў) у фанетычным запісе графічнымі сродкамі сучаснага беларускага пісьма. Для абазначэння рэдукаванага галоснага няпэўнай якасці дадаткова ўведзен знак ъ\ знак ъ абазначае мяккасць папярэдняга зычнага i раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным ётавым галосным. Выбухны зычны г абазначаецца знакам г. Не атрымалі спецыялыіага графічнага абазначэкня закрытия галосныя о, е, якія адзначаюцца пад націскам у дыялектнай мове на поўдні Беларусі. Яны перадаюдца літарамі о, ё, е, э, як i звычайныя галосныя о, е. Рэестравыя словы ў артикулах размешчаны ў алфавітным парадку, аднак відавыя пары дзеяслова i аднакарэнныя словаўтваральныя дублеты, як правіла, змяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле. У некаторых падборках не выносяцца ў самастойны артыкул, а даюцца пад апорным, граматычна галоўным словам i складаныя тэрміналагічныя назвы, напрыклад «бульбіная каша» — пад «каша», «атаграваная малако» — пад «малако» i інш. Таму для зручнасці адшукання любога патрэбнага слова ў канцы кнігі змешчан агульны індэкс. Пры характарыстыцы слоў аўтары карысталіся цэлай сістэмай граматычных, стылістычных i іншых памет. Агульнапрынятыя ў кнізе скарачэнні гэтых памет пададзены алфавітным спісам. Дадатковыя ж спецыяльныя скарачэнні ў матэрыялах розных аўтараў pacкрываюцца асобна ў кожным артыкуле. Хочацца думаць, што новыя лексічныя матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, будуць мець пэўнае навуковае i практычнае значэнне. Яны дапамогудь не толькі выявіць новыя народная словы i ўвесці іх у шырокі ўжытак, але f
7 👁