Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
АД РЭДАКТАРА 3 пашырэннем функцый літаратурнай мовы ў перыяд развітога сацыялістычнага грамадства няспынна звужаецца сфера бытавання народных гаворак, нівеліруюцца іх мясцовыя моўныя асаблівасці. Выходзіць з актыўнага ўжытку i аддаецца забыццю дыялектная лексіка — гэта неадэнная крыніца навуковага пазнання, якая адлюстравала ў сабе векавыя самабытныя асаблівасці матэрыяльнай i духоўнай культуры народа. Зусім натуральна, што збор i апісанне гэтай лексікі ўспрымаюцца зараз як адна з самых важных i неадкладных задач мовазнаўства, выкананне якой нельга ўявіць без удзелу шырокіх колаў лінгвістычнай грамадскасці. Для беларускага мовазнаўства гэта работа мае асаблівы сэнс, паколькі лексічныя багацці беларускай народнай мовы да цяперашняга часу па розных прычынах вывучаны i зафіксаваны ў слоўніках яшчэ далёка не поўна. Кніжка «Народнае слова» з'явілася вынікам збіральніцкай дзейнасці беларускіх моваведаў за апошнія гады. У ёй змешчаны лексікаграфічныя артыкулы, напісаныя пераважна на новым, раней не публікаваным лексічным матэрыяле, сабраным аўтарамі ў розных кутках рэспублікі. Разглядаецца матэрыял у трох аспектах. Адпаведна гэтаму ў зборніку выдзяляюцца тры раздзелы. Асноўнае месца займаюць артыкулы, у якіх дадзены падборкі мясцовых слоў, цікавых у адносінах семантыкі, формаўтварэння, лексічнай спалучальнасці i характэрных толькі для дадзенай гаворкі. Некалькі артыкулаў прысвечана апісанню канкрэтных прадметна-тэматычных груп лексікі — мясцовых назваў адзення i абутку, ежы i прадуктаў харчавання, а таксама тэрміналогіі такіх траз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
12 👁
 ◀  / 361  ▶