кага ўкволіў — турмаў бы на цябе не набраліся (Нядоля Заблоцкіх, 281).
УПРАЎНЫ прым. Які любіць умяшацца ва ўсё. Не трэба было ўпраўным быць, нарывацца на трапёнага чалавека (Нядоля Заблоцкіх, 281).
УПЭЙКАЦЬ зак. 1. Згубіць, страціць; марна пусціць. Гэтулькі грошай упэйкаў, а якая там карова. 2. Забіць. Яго, кажуць, парцізаны ўпэйкалі.
УСПАМОГА ж. Дапамога, карысць; падтрымка. Нівялікая ўспамога тыя грошы, але лепш як нічога. Ні чакай ад іх успамогі.
УХВАТ м. Хват, разбітны хлопец. О, такі ўхват ні прападзе.
УХОДЫ мн. Парадкі, звычаі. Даміцэля ведае дома ўсе ўходы (Трахім — штучны чалавек, 37).
УШЧАРЭПІЦЦА зак. Учапіцца, ухапіцца за што-н. абедзвюма рукамі. Ушчарэпіўся за борт машыны і віда ўскочыў наверх.
УШШУРМАВАЦЦА зак. Усхадзіцца, раскрычацца. Агледзела сынаву бібліятэку — і ўсхадзілася...усшурмавалася (Ні госць ні гаспадар, 141).
УШЫРКІ прысл. Ушыр, ушырыню. Воз не так ушыркі, як увышкі накладзен, за што і злаяў быў бацька Хвядоса (Ні госць ні гаспадар, 150).
ХАЛЭМУС м. 1. Смерць, пагібель. Недзе ў дарозе і халэмус яму зрабілі. 2. Канец, баста. Халэмус, я зь ім больш ні пайду.
ХАЎКАЦЬ незак. 1. Дыхаць, хапаючы ротам паветра. Хаўкая, як сабака той, ні здыхаяцца. 2. Пазяхаць з уздыхам.
ХРОПНУЦЬ зак. Стукнуць. Як хропнуў яму кулаком, дык і кроўю заліўся.
ЦІЦЮЛЯЦЬ незак. Туляцца, хадзіць без справы, ухіляцца ад работы. Ціцюляя ўвесь дзень па завуголлю. Гультай, што толькі каля вуглоў ціцюляе (Трахім — штучны чалавек, 30).
ЦУБІЦЬ незак. Моцна ісці, ліць (пра дождж). Дзень пры дні бесперасціханку цубіў бы дождж (Тахвілін швагер, 65).
ЦЬМЯКАЦЬ незак. Чмякаць. Ні цьмякай, як ясі, праціўна слухаць.
ЦЮКАВАЦЬ незак., НАЦЮКАВАЦЬ зак. Пакаваць, ладаваць, поўна, шчыльна накладваць. Цюкуй ні
80 👁