Тэўсьць тая, тэўсьць! Што калода асінавая, збуцвеўшая ў полі (Ні госць ні гаспадар, 195).
УБАЁДАЦЬ зак. Здабыць; уходаць. Недзя ўбаёдаў зайца.
УВАВУЛІЦЬ зак. Многа чаго-н. даць. Увавуліў мне цэлая вядро яблыкаў. 2. Даць чаго-н. крыху. Ну і ўвавуліў грошай — цэлы рубель.
УВАЗНАЦЬ зак. Уведаць, даведацца. Мір народу праз гэта [сватаўство] ён увазнаў (Цеснаватая куртачка, 16).
УВЫШКІ прысл. Увысь. Воз не так ушыркі, як увышкі накладзен, за што і злаяў быў бацька Хвядоса (Ні госць ні гаспадар, 150).
УГЛЭБАЦЬ зак. Ухапіць, узяць у свае рукі. Углэбаў усё дабро. Як углэбаў міне, чуць вырваўся.
УЗАПЕРЦІСЯ зак. Абаперціся. Адзін-адным узапёрся Адась на вароты (Цеснаватая куртачка, 11). Стаяла яна пры самай хаце, узапёршыся на плот (Там жа, 16).
УЗВАРОТ м. Толькі ў выразе: другім узваротам — другім заходам, другі раз.
УЗДУХАВІНА ж. Месца пад грудзьмі, пад лыжачкай. Як доў пад уздухавіну, дык і ногі задроў — уздухі заняло.
УЗДУХІ мн. 1. Тое, што і ўздухавіна. Ні бі толькі пад уздухі. 2. Дыханне. Яму і ўздухі заняло, як добра прабех.
УЗЛОКАТКІ мн. У выразах: на ўзлокаткі, на ўзлокатках — на локці, на локцях. Па сняданні прылеглі касцы на ўзлокатках адпачыць, выбраўшы сабе сухі грудок (Ні госць ні гаспадар, 126). Прачнуўся Савоста. Падняў галаву, на ўзлокаткі ўзапёрся (Нядоля Заблоцкіх, 263).
УЗРЭЗ м. Вісус, неслух. Узрэзы гэтыя ўсю хату за дзень піравернуць.
УЗЬВЕС м. Тое, што і ўзрэз. Выгадавала ўзьвеса гэтага на сваю галаву.
УЗЬДЗЯБУРЫЦЬ зак. 1. Абы-як надзець, усцягнуць адзенне. Устаў ды пайшоў пад студню мыцца з цэбра, сёе-тое ўздзябурыўшы на сябе (Ні госць ні гаспадар, 93). З лавы ўзяў картовы свой фрэнч, уздзябурыў на плечы (Там жа, 99). 2. Надзець што-н. завялікае ці цяжкое. Узьдзябурыў дзяцькаў кажух і ходзіць.
УКВОЛІЦЬ зак. 1. Прычыніць боль. Укволіў руку хлопцу. 2. Пакрыўдзіць, зачапіць. Гэта добра, што на польскага бога нарваўся ты. А, крый божа, каб ты рус
75 👁