пра адзенне, мяшок i інш.). Не шанцуе яму з жонкамі: надта ж недаўгавечныя траплялі шляхцянкі: адна i года не выбыла, другая крыху мацавалася, ды i тая от далася (Нядоля Заблоцкіх, 236). ДЖУБА'СІЦЬ незак. Дубасіць. За што ён жонку джубасіць? ДЖУПЛЁУКА ж. Лупцоўка. Пакінула дома [дзяцей], а прышла — німа, дык добрую джуплёуку дала. ДЖУПЛЯВА'ЦЬ незак. Лупцаваць. Мала яго [сына] джуплявацъ за гэта, забіць трэба. ДЖЭТАЦЦА незак. 1. Гушкацца. Палажылі дошку на плот i джэгаюцца. 2. Зыбацца. Сталі на клатку i джэгаюцца. Падпяражацца [калі ўвязвае воз] па грудзях вужышчам, упрэцца нагамі ў снапы, джэгаючыся, спускаецца аж да зямлі плячыма (Hi госць ні гаспадар, 180). ДЖЭТАЦЬ незак. Калыхаць, гушкаць. Джэгай калыску, а то дзіця прачнецца. ДЗЕ'ДАВАЦЬ незак. Частавацца, ласавацца ядой. Я прышла, а яны дзедуюць: поўны стол яды, гарэлка. ДЗЫ'БАЦЦА незак. Зыбацца. Клатка гэтак дзыбаяцца, што ні пірайці. Чаго гэта калыска дзыбаяща? ДЗЬГБКІ прым. Зыбкі. ДЛЯ'КАЦЦА незак., ЗАДЛЯ'КАЦЦА зак., ПРАДЛЯ'КАЦЦА зак. 1. Заседжвацца ў каго-н., затрымлівацца. Пашоў папытаць, калі паедзям, а длякаяцца ўжо час. Задлякаўся я ў вас, трэба іці аглядацца. 2. толькі незак. Павольна рабіць што-н. Колькі той работы, а ён усё длякаяцца. ДРАМА' ж. Паднябенне. Гарачы чай піла, апяклася — уся драма баліць. ДРЫТАВА'НКА ж. Пуга, туга звітая з трох вяровачак. У яго дрытаванка, як дрот. ДРЫТАВА'НЫ прым. У выразе: дрытаваная пуга — тое, што i дрытаванка. ДРЫТАВА'ЦЬ незак. Віць дрытаваную пугу. Я ні умею добра дрытаваць, nanpaci каго-нібуць. ДРЭ'НЧЫЦЬ незак. Трывожыць, выклікаць неспакой. / што яго так дрэнчыць, што ні можа заснуць? ДУРАУНЫ' прым. Які любіць дурэць, дураслівы. Такі хлопяц дураўны, пакіняш аднаго — што-нібудзь зробіць. Цікава было настаўніку, у малога распытаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

джупляваць, дзедаваць, дзыбацца, длякацца, дрытаваны, задлякацца, прадлякацца
30 👁