ГЛУМЕЧАЦЬ незак. Грэбаваць. Вы намі глумечаеце, мо? Мачуль.
ГЛУПОСЦЬ ж. Поўнач, сярэдзіна ночы. У саму глупосць, як усе заціхне, можно почуць [саву]. Мачуль.
ГЛУПЫ прым. Глухі. Там глупэ поле серэд лесу. Сямігосцічы. Там самые глупые сёла, сама глуш. Дварэц. Глупа ноч — поўнач, сярэдзіна ночы. У саму глупу ноч сумно, боязно. Пагост.
ГНЕНУЦЬ зак. Ударыць цяжкім. Як гнену, так не ўстанеш! Аздамічы.
ГНЕЧ ж. Непралазны зараснік. Гэто ж гнеч така була, пушча, шчо не пройці не проехаць. Сямігосцічы.
ГНЕЧА ж. Непралазны зараснік. Гнеча, пушча — не можно пройці. Сямігосцічы.
ГНЫПЕЛЬ м. Малы ростам. Екій у ее там чоловек, от гныпель нейкій. Тураў.
ГОДЗЕ, ГОДЗІ прысл. Досыць, даволі. Годзе даваць ему. Тураў. Годзе ты тут ходзіла. Запясочча. Мелю да й годзе. Дварэц. Некая ўжэ загібель да й годзе. Кароцічы. Прыдзе посварыцца да й годзе. Аздамічы. Годзе ты ўжэ на складзі пыліўса. Альшаны. Дурна да й годзе. Сямігосцічы. Нас ждалі, ждалі да й годзі сказалі. Цераблічы. Годі копацца там. Альпень.
ГОДЗІНА ж. Непагадзь Еслі зашумела хвоя, то ожыдай годзіну [прыкмета]. Пагост. Раз куры церэбяцца, то рано, позно будзе годзіна [прыкмета]. Там жа. Ліха годзіна — непагадзь. Ліха годзіна, круціць вёцёр да снег ідзе. Запясочча. Ні смерць, ні родзіны не гледзяць ліхое годзіны [прымаўка]. Цераблічы. Тыдзень (?). Дзесята годзіна ужэ [пасля Вялікадня] і ягоды е чорные. Дварэц. Чорна годзіна — вялікая бяда, гора. Хай на цебе чорна годзіна, мушчыно! Мочуль.
ГОДЗЯШЧЫ прым. Здольны. Я ж не годзяшча тоўстого дрэва отрэзаць. Бярэжцы. Хто годзяшчы, той пойдзе хлеб заробляць. Аздамічы.
ГОДОВАНЕЦ м. Выхаванец, прыёмны сын.
ГОДОВАНКА ж. Выхаванка, прыёмная дачка. Годованку выгодовала да замуж оддала. Аздамічы.
ГОДОВАЦЦА незак. Выхоўвацца, выкормлівацца, вырошчвацца. Дзе вон годоваўса такі, хто его ведае. Цераблічы. Бес цыцкі годуецца. Дварэц. Дзіч, вуценята такіе, як свойскіе, але усе онно воно не годуецца. Цераблічы. Не годуюцца коты да й годзе. Хотамель.
75 👁