ГІДОТА ж. Агіда, брыдота. Там [у сале] шэрсць да ўсе — гідота! Бярэжцы.
ГІЛЕВАЦЬ незак. Гізаваць. Гілюе корова, хвост уверх і побегла. Хотамель.
ГІЛЯРКА ж. Невялікая лёгкая лодка ў плытнікаў. Гілярка стоіць на плоту; як оторваласа колода ці шо, то едуць. Запясочча.
ГІРА ж. Грыўка валасоў над лобам. Пудрэж собе гіру. Запясочча. Чупрына. Гіру загодоваў, ек зарэ носяць молодые. Цераблічы. 2. Разнавага, гіра.
ГІРЗА ж. Гірса, аўсюк. Гірза крэпко расна, много колоскоў. Цераблічы.
ГІРКА ж. Невялікая гліняная пасудзіна; збанок з адбітым верхам. Соль у гірцы стояла. Тураў. Як поб'ецца гладышка, то ўжэ гірка. Запясочча.
ГІРКАЦЬ незак. Гыркаць. Прышоў п'яны да гіркаг на ее. Дварэц.
ГЛАДЗЕЗНЫ прым. Вельмі сыты, укормлены, тоўсты, поўны. Вон буў нічогенькі, а вона гладзезна. Цераблічы.
ГЛАДЗЕЛНЫ прым. Вельмі сыты, укормлены, тоўсты, поўны. Гладзелны бу колода. Цераблічы.
ГЛАДЗЬ ж. Вельмі поўная, укормленая. Гладзь така его молодзіца! Аздамічы. Вона баба гладзь, ек бочка! Цераблічы.
ГЛАДКІ прым. Поўны, укормлены, тоўсты. Гладка корова, бо есць сечку, сено з мукою — хорошу харч. Дварэц. Хороша — ні худая і ні гладкая. Бярэжцы.
ГЛІЗОВЫ прым. Ацеслівы. Глізовы хлеб, неўдатны, погнюсіла муку. Запясочча. Глізовы хлеб ек обрус, шчо косу менцяць. Мачуль.
ГЛОД м. Глог. Дзе Попоўске поле, мо, сад колісь буў, там дзёрон рос і глод. Запясочча. Дзерево того глоду таке колючэ! Дварэц.
ГЛУЗД м. Розум, здольнасць разумець. Нема глузду доброго у твоей невесткі. Альшаны. Зысці з глузду — здурнець. Шчо ты з глузду зышоў, шчо ты робіш?! Сямігосцічы. Выйсці, зваліцца з глузду — страціць самавалоданне, здольнасць разумець. Ні пры сваём глуздзі — не ў стане разважаць. Глузды одбіць — адбіць розум. Глузды одбіў ему, от гвакнуў! Аздамічы. 2. Смаржок. Невестка двое дзецей згубіла тымі глуздамі. Воны на веснеростуць. Дварэц.
76 👁