ГА'МОНОМ прысл. 1 уртам, усе разам. У мене нідзе нікого нема, то нападаюць гамоном [дзеці на сад]. Сямігосцічы. ГА'НІЦЦА незак. Абражаць адзін аднаго, ганьбіць. ГА'НІЦЬ незак. Называдь зняважліва, абразліва. Его драпеня ганяць. Цераблічы. Ганю, ганю: o, колеко, o, неўмеко, о, дурны, а вон... [не звяртае ўвагі]. Аздамічы. ГА'НЬБАэ/е. 1. Мянушка, абразлівая назва. Тая шляхта на нас мужыкі казала, бы то нам ганьба. Мочуль. 2. Знявага, ганьба. Што, хлопцы, вам за ганьба лапці? На болото лапці добро. Кароцічы. У выразе: давиць ганьбу — ганьбіць, называць загану. У мене i цепер стоіць твоя печ, i ганьбы не даю. Цераблічы. ГАНЬБОВА'ЦЬ незак. Пагарджаць, лічыць за ганьбу. Раз ву намі не ганьбуеце, то добре. Па гост. Шо, ты з намі ганьбуеш есці? Аздамічы. ГАТІА ж. Зяпа, рот. ГА'ПКА ж. Рыбацкі човен. Колісь стары ехоў у гапцы да ўтопіўса, вёцёр велікі буў. У той гапцы седзіш, бы ў тарэлцы. Запясочча. ГАР м. Апёк, апечаінае месца. Г ар ім помазаць добре. як опечэсса [гусіным тлушчам]. Дварэц. ГАРБУЗА7 ж. 1. Гарбуз. Наварыла гарбузы. Мачуль. Шалы ек гарбуза. Кароцічы. 2. Пра малую тоўсценькую дзяўчынку. 3. Дзіцячая гульня; той з удзельнікаў яе, які стаіць у цэитральным крузе. ГАРБУ'ЗІКІ мн. Гарбузікі, гарбузовые семечкі. Гарбузікі усім даюць на зборынах, посля тарэлку стаўляць на стол i кладуць грошы, хто сколько покладзе. Сямігосцічы. ГАРБУ'ЗЬЕ н. Гарбузнік. ГАРБУЗЯ'НКА ж. Гарбузовая каша. ГАРБУЗЯ'НЫ прым. Гарбузовы. Гарбузяные зернета. Гарбузяны суп. Дварэц. ГАРКА'ВЫ прым. Картавы. ГАФКАЦЬ незак. Крычаць, гыркаць. Да не гаркай ты бабо! Сямігосцічы. Дзеці, паседзець, не крычэць, не гаркайце! Аздамічы. ГАРКА'ЦЬ незак. Картавіць. ГАРКОТНЯ/ ж. Крык, гвалт. Шо там за гаркотня? Аздамічы. ГАРНА'ТКІ мн. Каралі з каменьчыкаў. ГАРНЕ'Ц м. Прыгажун. ГАРТО'УКА ж. Паленая цэгла
Дадатковыя словы
ганьбаэіе, ганьбоваць, ганіцца, ганіць, гапка, гарбузье, гарбузянка, гаркавы, гаркаць, гаркотняі, гарнаткі, гарнец, гартоука, давйць
3 👁