Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
нічого. Бярэжцы. Чорт вед [скарочаная форма], што тут робіцца. Там жа. Хто его ведае, шчо то. Кароцічы. Дох его ведае, шо вуж не кусаецца. Мачуль. ВЕДЗЕФЦО н. Вядзерца. Вона ж мне ведзерцоў чотыры [дала]. Бярэжцы. ВЕ'ДЗЬМА ж. Ведзьма. Як сонцэ сьвеціць i дождж ідзе, то кажэмо: ведзьма масло колоціцьt Бярэжпы. [У ноч на Купалу] за завалку броківу затыкалі, шчоб ведзьма не доіла короў. Сямігосцічы. ВЕДЗЬМАФ м. Вядзьмар, чараўнік. Ведзьмары елі коньські пам'ёт [каб набрацца цудадзейнай сілы]. Бярэжцы. Ведзьмар, што порч робіць. Там жа. Аздамічы. Ведзьмар або ведзьмарка можэ молоко зобраць у короў. Сямігосцічы. ВЕДЗЬМАФKA ж. Ведзьма, чараўніца. Ведзьмаркі чаруюць. Альпень. ВЕ'ДЛУГ прыназ. Паводле. Ведлуг ёго. Тураў. Па, згодна. Ведлуг моіх год. Мачуль. ВЕ'ДОМА прысл. Вядома. Ведома, сова заб'е сокола. Хільчыцы. ВЕДРО' н. Вядро. Хто з вёдрамі, хто c сокерою і[бягуць на пажар]. Запясочча. У мене e ведро ягод вусушыць. Дварэц. Дзьве ведре. Бярэжцы. У посьледнее ведро добрала сьцеклянку ягод. Там жа. Перэйшла дорогу з нішчымнымі вёдрамі. Цераблічы. Тые ягоды вёдра несом [з лесу]. Там жа. Ведро дзерэв'янэ з клёпкі коло колодзежа вісіць. Хотамель. ВЕ'ЕЛКА ж. Веялка, шуфлік. Веелкою веелі жыто на току. Цераблічы. ВЕ'ЁЛОЧКА ж. Веялачка, шуфлік. Веёлочка кідаць жыто. Кароцічы. ВЕЗА'ЦЬ незак. Вязаць. Везаць лес. Везаць гонкі. Запясочча. 3 отавы робілі перэвесло везаць лён. Дварэц. Вяжэм снопочкі на стрэху. Хотамель. ВОРВО'ЛЯ ж. Каламазь. Пі, шчоб ты еорволі напіўса! Запясочча. Ворволю прывозілі купцэ. Аздамічы. ГАД м. Вуж. Гад з ейца, а годзюка еедзе дзеці. Бярэжцы. Гады е, етые вужы. Запясочча. Еслі комар укусщь да пухне, кажуць, вон на гадзі седзеў. Цераблічы. ГА'ДЗША ж. Гадзюка. На Вострові як вукосілі одну гадзіну — як оглобля тоўшчыны! Запясочча. О, гадзіна ты! Бярэжцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

веелка, ворволя, гадзша, дзерэвянэ, забе, памёт
1 👁
 ◀  / 361  ▶