Старонка 300
◀ / 361 ▶
б'юць у край, то едзь посерэдзіне. На серэдзіне валнуў нема. Дварэц. ВАЛОК м. Валок, радок згрэбенага сена. ВАЛЬНЯ ж. Паравая ванна (для лячэння). Ек хворы, то наберуць сена, той потры, да робяць вальню. Цераблічы. Богато вальню робяць з потры, каменя грэюць, і седзіць чоловек, лечыцца на цэбры. Там жа. Вальню ў печэ робілі. Хотамель. ВАЛЮША ж. Валюш, сукнавальная майстэрня; станок. У водзяных млінох булі і валюшы, дзе звальвалі сукно свого вуробу. Тураў. У валюшы б'юць сукно. Альпень. ВАЛЯЦЦА незак. Валяцца. Валяецца, ек шчо не на месцы лежыць, надо ж подобраць ёго. Бярэжцы. Цягацца. Вона валялась по свеце ўсю жытку. Аздамічы. ВАЛЯЦЬ незак. Валіць (пра лес). Валялі лес тыг годы. Запясочча. С пня валяюць дзерэво. Хотамель. ВАННАЦЦА незак. Прымаць ванну. ВАНТРОБ'ЯНКА ж. Вантрабянка. ВАНЧОС м. Лесаматэрыял (загатоўкі). З дубоў ванчос робілі, удоль роспілуюць, трохі обчэшуць, шчоб жоўта кора была. Пагост. ВАНЬКА ж. У выразе: узяць ваньку — узяць звычку, узяць моду, прызвычаіцца. ВАР м. Вар, шавецкая смала. ВАРВАРШЧЫНА ж. Харчовыя прадукты, сабраныя пастухом ад гаспадароў жывёлы на свята Варвары. Пастух не пасе ужэ коні, а по договору зьбірае шчэ варваршчыну. Цераблічы. ВАРКА ж. Варка, гатаванне. Шо тут варыць? Хто ёго ведае з етой варкою. Запясочча. ВАРОВАЦЬ незак. Тармазіць плыт пры дапамозе якара. Падсоўваць бервяно на сталюзе пры дапамозе тапара (пры падоўжнай распілоўцы). ВАРТ прым. Варты. Зразу бачу, чого вон варт. Мачуль. Здаровы; у стане (пра чалавека, каня). Коб я варт, то накосіў бы собе сена. Альшаны. ВАРТА ж. Варта, ахова. Я пошоў на варту, поселі на ганок і седзімо... Кароцічы. От варта заспала, не чула, што горыць. Мачуль. Спецыяльны знак (у выглядзе кія з дошчачкай), які знаходзіўся ў таго, хто нёс ахову вёскі. Эй, варта ў цебе? Аздамічы. ВАРТОВАЦЬ незак. Вартаваць, пільнаваць. Мо, Федзька пчолы вартуе? Запясочча. Ее вартовалі тые нем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 361 ▶