Старонка 299
◀ / 361 ▶
ВАГКУША ж. Печань (у адрозненне ад лёгкіх). ВАДЗІЦЬ незак. Шкодзіць, быць шкодным; перашкаджаць. Чорнушка добра і ў хлеб, вона не вадзіць. Запясочча. Клімат вадзіць. Бярэжцы. Выклікаць дрэннае адчуванне. Шчо ні зьем, то усё вадзіць. Запясочча. ВАДНО прысл. Непрыемна, дрэнна (пра стан, калі нешта турбуе). От нешчо ёму вадно, капрызіць [пра дзіця]. Кароцічы. ВАЖКІ прым. Цяжкі. Важкé сем'е, ек камень. Нашэ поле важкé. І больша, і важэйша, і вушэйша за нашу корову. Дварэц. ВАЖКО прысл. Цяжка. І мого [хлопчыка] ей важко носіць. Нагле важко ў тых боцінках. Крутэ дзерэво важко колоць. Дварэц. Важко дзержаць корову і без корову важко. Бярэжцы. Товарэчэ м'ясо важко ўварыць, не ўпрэвае. Аздамічы. Мне важко ходзіць по снегу. Альшаны. Гэ важэй молоціць жыто. Мачуль. ВАЖКОЕ н. Печань (у адрозненне ад лёгкіх). У кобана печэнь — важкое. Запясочча. ВАЖОК м. Правес для адбіўкі ліній на калодцы пры падоўжнай распілоўцы. ВАЖЫЦЬ незак. 1. Важыць. Важылі бабы лён, печэны хлеб на расьцежные безьмéнчыкі. Дварэц. 2. Вагацца. От, важыла, важыла да не пошла, да не зробіла. Аздамічы. ВАЛ м., мн. валы. 1. Хваля. Ек розольецца, то здоровые валы ходзяць по водзе. Пагост. 2. Валок (скошанай травы). Дождж намочыў сено ў валох. Тураў. ВАЛЕЖ м. Павал. Валеж гнілы лежыць. Мачуль. ВАЛЕР'ЯНКА ж. Валяр'ян (расліна). ВАЛЁН м. Вэлюм. ВАЛІВО прысл. Шмат, многа. У етым годзе валіво ягод. Пісаніны валіво вам. Аздамічы. ВАЛІЗА м. і ж. Таўстун; маруда. Як гладкі, непроворны, то ў нас зовуць валіза. Запясочча. ВАЛІЦЬ незак. 1. Валіць, ісці вялікай масай. Болото жалее, нехто заполіў, дым валіць. Запясочча. Валіць дым на город з хаты. Дварэц. Стоўпом пара з головы ідзе, валіць. Бярэжцы. 2. Валіць, збіваць сукно. Суконные штаны валілі навек у нас. Цераблічы. ВАЛНА, радзей вална ж., мн. валны. Хваля. У Розьдзёрах меншые валны, чым на рэццэ. Тураў. Валны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 361 ▶