насцю гэтага кутка Палесся, але і перыферыйным становішчам яго (як і палескай дыялектнай зоны ў цэлым) у сістэме сучаснай беларускай дыялектнай мовы. Дыферэнцыяльны ў адносінах да літаратурнай мовы адбор слоў ненатуральна скажаў бы слоўнікавую сістэму гэтай перыферыйнай гаворкі.
Для падачы ў слоўніку Тураўшчыны мясцовых слоў і ілюстрацый да іх прынята так званая спрошчаная транскрыпцыя, або транслітарацыя. Яна грунтуецца на алфавіце і прынцыпах сучаснага беларускага пісьма. Гэта азначае, што рэальная фанетычная структура мясцовых слоў, выразаў і сказаў будзе адлюстравана ў слоўніку пры дапамозе літар і спалучэнняў літар сучаснага беларускага алфавіта ў адпаведнасці з іх прынятым гукавым значэннем. Так, мяккія і цвёрдыя зычныя перад галоснымі гукамі будуць абазначацца двума адпаведнымі радамі літар для галосных, мяккасць зычных у канцы слоў і перад цвёрдымі зычнымі — мяккім знакам, рэгулярная асіміляцыйная мяккасць зычных перад мяккімі будзе падразумявацца без абазначэння і г. д. Аднак іншыя пазіцыйныя якасныя асаблівасці гукаў (глухасць або звонкасць, своеасаблівасць па спосабе або месцы ўтварэння і г. д.) будуць перадавацца літарамі па магчымасці дакладна.
Пры падачы рэестравых слоў у слоўніку літары і спалучэнні літар у запісах будуць адлюстроўваць у некаторых выпадках не толькі фанетычную структуру слоў, але і сігналізаваць аб яе варыянтнасці ў гаворках. Такія літары і спалучэнні літар будуць адрознівацца ў падобным запісе рэестравага слова ад іншых літар зрокава (у змешчаных тут слоўнікавых артыкулах яны вылучаны шрыфтам, гл. берэсціць, богук, боровы, валяць і інш.). Канкрэтная ж гукавая варыянтнасць пазначаных такім спосабам фанетычных элементаў і частак слоў будзе раскрыта ў фанетычным каментарыі да слоўніка, а таксама часткова і ў ілюстрацыях да слоў. Пры гэтым за рэестравы прымаецца ў падобных выпадках такі гукавы варыянт слова, які адпавядае пашыранаму на Тураўшчыне мясцоваму маўленчаму узусу.
Гэтакім парадкам будуць аб'ядноўвацца ў адным слоўнікавым артыкуле толькі фанетычныя варыянты слоў з рэгулярнымі або спарадычнымі гукавымі адрозненнямі. На іншую варыянтнасць слоў (напрыклад, на фанемную
80 👁