Старонка 29
◀ / 361 ▶
ВЫЖВАРАЦЬ незак. Вытвараць. Не выжвараў ён лішняе з адзежаю (Нядоля Заблоцкіх, 225). ВЫЛУПАК м. Звычайна пра дзіця, падростка — лупаты, вірлавокі. Дзе ён дзеўся, вылупак той? ВЫМКНУЦЦА зак. Нечакана сказаць што-н., вылучыцца. Усё штукуе Трахім. А раз вымкнуўся ды і ўляцеў са сваімі жартамі (Трахім — штучны чалавек, 31). Лішняга слова баяўся да жонкі прагаварыць. А гэты раз пад злосць узяў і вымкнуўся: «Чорт жа цябе і бяры...» (Там жа, 32). ВЫПРАТАЦЬ зак. Вычысціць, ачысціць. Мы летась выпраталі студню. К сьвяту чуць выпратала хату. ВЫСКРЫПАВАЦЬ незак., ВЫСКРЫПАЦЬ зак. Толькі ў выразе: выскрыпваць хату — выстуджваць хату, часта ходзячы то на двор, то са двара. Ні шлыгайся ты, ні выскрыпавай хаты. За дзень выскрыпалі хату, што хоць ваўкоў ганяй — холадна спаць будзя. ВЫСТАРЧАЦЬ незак. Выконваць усе жаданні, усё дастаўляць. Я ш ні магу ім [дзецям] усяго так выстарчаць. ВЫШКІ мн. У выразе: на вышкі — ростам, вышынёю. Не было на іх [Заблоцкіх] росту: усе да аднаго аршын з шапкаю ўдаліся на вышкі (Нядоля Заблоцкіх, 220). ВЫШУШКАЦЦА зак. Прагаладацца. Вышушкаўся за дзень за каровамы ходзячы. ВЯРТАХЛА ж. Неўраўнаважаная, легкадумная жанчына. Эт вяртахла гэта — сёння адно, а зоўтра другоя. ВЯРШНІК м. Планка ў санях, насаджаная на капылы паверх вязоў. Вяршнік трэба новы, зламаўся на сярэднім капыле. ГАВЭНДА ж. Клопаты, турботы. Ні трэба лішняй гавэнды, другі раз зайду. Вялікая гавэнда — добра сустрэць гасьцей. ГАЛАМЕШКА ж. Галавешка. Выкінь галамешку сь печы, хай ні дыміць. ГАЛЫ мн. Ногі; доўгія ногі. Распусьціў галы ды як пашоў, дык рады німа — атстоў. І папрабаваў Клемка перш крыху шырэй распусціць свае доўгія галы (Нядоля Заблоцкіх, 244). ГАЛЬДАНУЦЬ зак. Скокнуць цераз што-н., ускочыць на што-н. Гальдануў цірас плот — толькі яго і ба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 361 ▶