ЦЫГАНО'К м. Дэталь у калаўроце, лапка, якая круціць кола. Прывяжы цыганок, а то боўтаецца. Бакуны.
ЦКУНЬКІ мн. Абутак (лапці), вязаныя з кручаных нітак. Некалі пры Полымчы ўсе вязалі сабе цюнькі i хадзілі ў іх. Шэмбелеўцы.
ЧАП м. Правушына ў сталярных дэталях. Чапэ добро ні запілованы, трэбо штамайзай пачысьціць. Дзерачынак.
ЧВЭ'КЛЫ мн. Шавецкія драўляныя гвазды. Чвэклы затоўстыя, ні ідуць. Індура.
ЧУ'ЙКА ж. Toe, што i бурка. Зрабіў сабе доўгую чуйку, добро ў дарогу паехаць. Васілевічы.
ШАЛЯНО'УКА ж. Каляровая хустка. Некалі шаляноўкі былі дарагія, ні ўсякі мох купіць. Эйсманты.
ШАРА'ЧАК м. Самаробнае льняное лалатно, з якога шылі штаны.
ШАРА'ЧКА ж. Спадніда з сівага дамашняга паўсукна.
ШАРШЭ'БАЛЬ м. Шархебель. Жаляско ў гэтаго шаршэбаля яшчэ царская, з німецкай сталі. Дзерачынак.
ШАСЬЦІРУ'ЧКА ж. Kaca даўжынёй у шэсць далоней.
ШВАРЦАВА'ЦЬ незак. Накіроўваць (плыт). Шварцуй да берага! Дарошавічы.
ШВАРЦУТА м. Toe, што i гардзель.
ШВЭ'ДА м. Світар з суконных нітак. Швэда натта ш удалы, мяхкі i цёплы. Рагачы.
ШНА'ЙДА ж. Барабан, прыстасаванне для размешвання гліны ў цагельнях. Шнайду некалі круцілі рукали. a пазней сталі круціць коньмі. Дакалавічы.
ШСУПЛІК м. Сявалка. Hi хапіло шопліка дасеяць гоны. Бандары.
ШПГЛЬКА ж. Кіёчак для замацавання верхніка ў церніцы. Верхнік выскачыў, мусі, шпілька выпала. Бакуны.
ШПГЛЯР м. Плоскае шыла, якім наколвалі дзіркі ў падэшве для драўляных цвікоў.
ШПУК м. Паз, шпунт. Подлога будзе шчыльная, бо зробленая ў шпук. Бакуны.
ШТАМАўЗА ж. Стамеска. Штамайзы бываюць шырокія, вузкія i нават круглыя. Свіслач.
ШУ'ЛЬМАН м. Старшы над плытнікамі. Шульман на чайцы ёдзя, а часам i на плыцё. Дарошавічы.
ШЧАЦІ'НА ж. Шавецкі матэрыял з шэрсці дзікоў. Некалі адна шчаціна каштавала цэлы грош. Індура
Дадатковыя словы
рукалй, чуйка, шаляноука, шарачак, шарачка, шаршэбаль, шасьціручка, шварцаваць, шнайда, штама^за
25 👁