РАЗМАТАЧКА ж. Прылада, на якую наматваюць ніткі з маткоў.
РАЗЬМЕР м. Бандарскі цыркуль для разметкі дна. Некалі разьмеры бандарэ рабілі самы, нікаторыя заказвалі ў кавалёў. Бандары.
РАПА ж. Каменная града на дне ракі, парог. Як рапа, то закідаеш апачынай і трымаеш, каб ні закруціло. Свіслач.
РОТМАН м. Старшы над плытнікамі, які падае каманды тарнавым.
РУКАЎНІНА ж. Вузкае самаробнае палатно для рукавоў сарочак. Гэта яшчэ мама ткала рукаўніну, я яшчэ малой была. Кавалічы.
РЭЖЧЫК м. Тое, што і зацёрыч.
РЭЧМАН м. Старшы ротман у плытагонаў. У нас, бала, начаваў рэчман, як плытэ гналі. Дарошавічы.
САВАКІ мн. Тое, што і валаке. Савакі рабілі з моцнаго дзерава. Азёры.
САРДАК м. Жаночае верхняе адзенне без рукавоў. Сардак надзявалі сьвятам, як ішлі да касьцёла. Пракопавічы. У шляхцянак былі кракаўскія сардакі — вішнёвыя, бурдовыя, нябескія. Занявічы.
САРПІНКА ж. Паркаль, танны матэрыял на дзіцячыя сукенкі.
САЧАК м. Святочны жаночы жакет.
СІНЕЎКА ж. Спадніца з саматканага сіняга паўсукна.
СІНЯК м. Горшы гатунак драўніны, не прыгодны для вырабу мэблі. Сіняк нават на дровы не гадзіцца, гарыць, як салома. Путрышкі.
СІРЫ мн. Вілападобная дэталь з металічнымі кручкамі ў калаўроце (для намотвання нітак на шпульку). Не садзі рукі ў сіры, абдзярэ пальцы. Лойкі.
СНОЙНІЦА ж. Прылада для снавання кроснаў. Былі некалі снойніцы хадзячыя і круцячыя. Каленікі.
СНУЙКА ж. Тое, што і снойніца. Дай снуйкі, буду на каптанэ снаваць. Рацічы.
СПУСКАЦЬ зак. Габляваць, выгладжваць дошкі пры дапамозе спуска. Дошкі ніроўныя, трэбо спусьціць, каб добро прыставалі адна да другой. Агароднікі.
СПУСКАЦЬ зак. Звіваць вяроўкі, лейцы пры дапамозе спецыяльнай прылады ў выглядзе кручкоў і дошкі з адтулінамі.
76 👁