Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
АБГРУЧЫЫ НОЖ. Бандарскі струг. АБЛЯ'ДРЫ мн. Чаетка конокай вупражы (драўляныя накладкі на пастронках, каб не націралі бакі каню). Аблядры робяць з асіны, яна лёхкая. Кунцаўшчына. АБРО'ЖАК м. Нашыйнік для дяляці. АДБО'РНІК м. Сталярная прылада для выбірання пазоў у аконных рамах. АКО'ЛЬНІК м. Сталярная прылада для надання фігурнай формы аконным рамам. АНГЕ'РКА ж. Верхняе жаночае адзенне з шэрага сукна. Нёкалі ў ангёрках жанкё хадзілі да касьцёла. Перстунь. АПАЧЫ'НА ж. Доўгае вясло для кіравання плытом (апачыны дзве — операду i ззаду.плыта). АСА'ШАК м. Выязныя сані з фіігурным верхам. Асашкі былі тулько ў багатых гаспадароў, бедныя ні мелі. Бакуны. АСЬМІ'НА ж. Высокая пасудзіна, сплеценая з саломы i лазы, для ссыпання збожжа. У асьміну як залезяш, та ні вылязяш; я сам адзін раз залес, та маці лёд во выцягнула. Дзерачынак. ATBOTI м. Месца ў рацэ, дзе цячэнне адносіць ад берага на сярэдзіну. БАТЕН м. Бакен. Багены на Нёмні запальваў Капицы з Мазанаўцаў. Жарослаўка. БАТЕР-МАШЬГНА ж. Днопаглыбляльнае судна. БАКЕ'Ш м. Кароткая мужчынская вопратка з сукна. Бакеш новы Копель на сьвято зрабіў, файно будзя хадзіць. Пракопавічы. БАРБА'РА ж. Вяроўка з круча,ных дубцоў для прывязвання плыта да берага ў час стаянкі. БАСА'К м. Бусак. БАТ м. Вялікая лодка для парома. Нешта бат пацёк, трэ латаць, вадэ набірая. Свіслач. БЕРАСЬЦЕ'НЬ м. Збанок без ручкі. Берасьцень кіслаго малака за дзет выпіў, смажыло піць. Бандары. БІКЕ'Ш м. Доўгая суконная мужчынская вопратка (іпадагнаная ў таліі i з распоркай ззаду). Гэта адзежа была, як прыехалі з бежанства, з Pacii, та ўсе шмлі бікешы. Каранявічы. БГЛО н. Адна з чатырох перакладзін у кроснах, якімі змацоўваюць станіны. Біло ўстаўляецца ў статны, замацоўваецца клінкамі. Кунцаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аброжак, адборнік, акольнік, ангерка, апачына, асашак, асьміна, барбара, басак
8 👁
 ◀  / 361  ▶