Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
КАЛАТУ'ХА ж. Негустая мучная каша, звычайна са сквараным салам. КАМЬГ мн. Густая бульбяная каша з бобам або гарохам. Камы с тслъм малаком елі. КАПУ'СТА ж. 1. Капуста. Шаткаваная капуста. Квашаная капуста. 2. Жыдкая страва з квашанай капусты. На абет зварыла капусты с сьвінной рабрынкой. КАПЧО'НКА ж. Вэнджанае свіное мяса, звычайна кумпяк. КАРСУВІНА ж. Ялавічына. Коровіну лепі люблю, чым авячыну. КАРСУУЯ прым. Каровіна. Кароўя малако. Кароўя масла. Кароўя мяса. КАЧАРЬГШКА ж. Храпка. Мая дзяўчына качарышкі дужа любіць; як шыткую, дък хрупаіць i хрупаіць. КА'ША ж. Густая страва з круп, бульбы або мукі. Аўсяная каша. Ячная каша. Бульбіная каша — страва са зваранай патоўчанай бульбы, запраўленай сквараным салам ці маслам. Драная каша — страва з дранай за-печанай бульбы або з буйна змолатай жытняй мукі. КВАС м. Хлебны квас. КІЛіБАСА' ж. Каўбаса. Накръпала кілбас к калядам. Кола кілбасы. КІСЕ'ЛЬ м. 1. Аўсяны кісель. 2. Фруктовы кісель. КІСЬЛЯ' ж. Кіслата, кіслы смак. У капусьці кісьлі ўжо хватаіць, нада вынасіць у холат, а то піракісьніць. Сягоння ў сыраваццы приятная кісьля. КЛЁЦКА ж. Toe, што i клёччына. КЛЁЦКІ мн., P.-цак. Страва з дранай бульбы або пшанічнай мукі ў форме круглых камкоў цеста. Клёцкі з малаком. Драны клёцкі с салам. Клёцкі з душамі — вялікія галупжі, начыненыя мясным ці іншым фаршам з рознымі прыправамі. Кръпаны клёцкі — тое, што i клёцкі з душамі. КЛЁЧЧЫНА ж. Адна клёцка. КОФІЯ ж. Кофе. КРАКУШКА ж. Акраец, акраюшка. КРУПЕ'НЯ ж. Крупнік. Бялёная крупеня. Крупеня зь мясам. КРЪПА'ЦЬ незак. Начыняць фаршам або іншай прыправай. Кръпацъ кілбасы. Кръпаць пірох яблькамі. Kpnпаць клёцкі сушонгмі гргбамі. КУРА'ЦІНА ж. Мяса курыцы як ежа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

калатуха, капчонка, кураціна
3 👁
 ◀  / 361  ▶