КАМОФ'Е н. Камора. 3-над камор'я вада б'е, з-над цёмнага лесу тучка ідзе. Аганніца, Шаркаўшчынскі р-н. КВЕ'ЦЕНЬ ж. зборн. Кветаі. Што мая галоўка ў квецені, няма маёй мамачкі на свеце. Купленка, Крупскі р-н, КЛОН м. Наклон. Будзе ісці дзевачка на пасад, нізка клоны клонячы, дробныя слёзкі ронячы. Свінкі, Капыльскі р-н. КРА'ЙКІ мн. Кускі, абломкі. Паламайце грабавыя дошкі на крайкі. Зубава, Аршанскі р-н. КУКУ'ЛЕЧКА ж. ласк. Зязюля. А кукулечка на магілачцы з мамкай размаўляе. Шырма, Гродзенская губ. ЛЯЛЁТАЧКА ж. ласк. Лялька. Нараджана, як лялётачка, пасаджана, як сіротачка. Радч., Гомельскі п. ЛЯТА'НЕЙКА н. ласк. Палёт. Знаці сокала па лятанейку, што ён нізка лятае. Маш., Мазырскі п. МАРВО'ВЫ прым. Мармуровы. Стаіць гадзінку, стаіць другую, пакуль адчынілі марвовыя дзверы. «Мин. губ. вед.», Мінская губ. МІГЛГЦА ж. Імгла. Пусці мяне ды, божа, з неба, i з неба ды мігліцаю, а на землю ды расіцаю. Фед., Ляхавічы, Клецк. MIP м. Народ, людзі. А я ў хатку не найду, а ў сенячках настаю, на сіротачку нагляджу, цераз мір долю перашлю. Блужа, Пухавіцкі р-н. НАДЗЯЛЕ'НЬНЕ н. Дарэнне. Принясити ў белых ручках надзяленьня, у скорых ножках багаславеньня! Рам., Невельскі п. НАДО'БА ж. Убранне. Знаць на вяселлі, знаць на надобі, што Анечка сірацінка. Налібокі, Стаўоцоўскі р-н. НАДСУЛЛЕ н. Дол, зямля. Ой, божа-збавіцелю, аднусці мяне з неба, ды з неба на надолле. Дубавое, Biлейскі р-н. НАЛЬГНУЦЬ зак. Нахлынуць, наляцець. Налынулі анголы з раю i ўзялі баценьку з сабою. Рам., Беластоцкі п. НА ПАСА'Д ПАСАДЗІ'ЦЬ. Пасадзіць на дзяжу (кут, лаву), накрытую кажухом (падушкай, посцілкай). Вясельны абрад саджэння на дзяжу. Да свайго дзіцяці наглядзеці: ці хораша ды нараджана, на насадзе ці насаджана? Радч., Гомельскі п. НАРА'ДА ж. Рада. Прашу цябе, мамачка, к сабе на вяселле, тату на параду. Белакорды, Валожынскі р-н
Дадатковыя словы
каморя, камофе, квецень, лятанейка, надзяленьне, надоба, нарада, стаўбцоўскі
0 👁