ВАЛА'ЦІ незак. Клікаць. Яна к сабе сваю мамачку валала. Альеевічы, Мядзельскі р-н. ВЯРХО'ЧАК м. ласк. Верх. Не прасеклі на вярхочку аконца. Блізнікі, Мядзельскі р-н. ГАРУ'ШАЧКА ж. ласк. Гаротніца. Адстань, адстань, мая дачушачка, адстань, мая гарушачка. Шэйн, Дрысенскі п. ГУ'ДАК прым. Гучны. Скрыпкі не гудкі, бубны нз звонкі. Галёнкі, Горацкі р-н. ДО'БРУ ПАФУ ДАЦЬ. Падабраць да пары. Чы харошанька убрана, чы добра пара дана. Дзеткавічы, Драгічынскі р-н. ДУБ'ё н. зборн. Дубы. Зялёная дуброванька! Што ij цябе дуб'я многа, зялёнага ніводнага. «Рубон», Наддзвінне. ДУБОУКА ж. Дубовы лес. Да некаму пашумець, дубоўкі весяліць! «Рубон», Наддзвінне. ДЗЕСНГЧКІ прым. Рабочы. У нас сягоння i дзень не дзеснічкі — васкрасенне. Зубава, Аршанскі р-н. ЗАЛЕТЧЫ зак. Заваліць, заеыпаць сабой. Сырая зямля дзверы залягла, аконачкі засланіла. «Мин. губ. вед,», Мінская ігуб. ЗАСТО'ЛЕЙКА н. ласк. Месца вакол стала, за сталом. Да пайшоў Іванка да па застолейку. Дабраслаўка, Ляхавідкі р-н. ЗАСТРЬІГА'ННЕ н. Падстрыганне касы ў час пасаду (вясельны абрад падстрыгання). Прынясу свечачку на застрыганне, буду благаславіць — ты не будзеш бачыць. Налібокі, Стаўоцоўскі р-н. ЗАТСУНЕЙКА н. ласк. Забалоцце. Пайшло сонейка да na затонейку. Дабраслаўка, Ляхавіцкі р-н. ЗГОФНЕНЫ дзеепрым. Згорнуты. Згорняны ручкі к шчыраму сэрцу — не зніму. Фед., Слонімскі *п. ЗДЗЯРЖА'ЦЬ зак. Утрымаць. Да калі ж бо я да галованькі не здыму, да белых ручак не здзяржу. Фед., Слонімскі п. ЗДЫМА'ЦЬ незак. Падымаць. Слонімскі п. ІСЦЕ НА ПАСА'Д. Садзіцца на дзяжу, накрытую кажухом. Будзе ісці дзевачка на пасад, нізка клоны клонячы, дробныя слёзкі ронячы. Свінкі, Каіпыльскі р-н. КАБЕФАЦ м. Дыванок, на якім вянчаюць маладых. Ці не застанет, хоць на каберцы стоячы? Альсевічы, Мядзельскі р-н
Дадатковыя словы
валаці, вярхочак, гудак, добру, дубя, дубё, застолейка, застрьіганне, здзяржаць, здымаць, стаўбцоўскі
4 👁