НАРУБЕ'Ц прысл. Навыварат. Вот Хаўроня, надзела спадніцу нарубец i пъшла. гъисаць сабе na дзярэўні, а з ее ўсі сьмяюцца.
НЕДАСЕ'КІ мн. Уток, слаба прыбіты бёрдам. Прыбівай бёрдам крапчэй, а то пълучаюцца ў палатне недасекі.
НЕ'ЦІЛЬ ж. Карова, якая яшчэ не цялілася. Мылъка німа, карова неціль.
НЕ'ЧЫСЬ ж. 1. Абадраны лён. Вярхоўе асморгала на грэбінь, а ў руках астълася нечысъ. Нечысь спрала i выткала пяць губак нечысі на кашулі. 2. Палатно з абадранага льну. Выткала пяць губак нечысі на кашулі i скруціла ў трубачку.
НГКАЦЬ незак. Шукаючы чаго-н., заглядваць усюды. Што ты тут нікаіш, тут нічога німа.
HO'CIK м. Адтуліна, лраз якую сыплецца мука з жорнаў. Калі мы ў жорнах мелім, сыпім зярно ў горлашка, а мука выходзіць у носік.
НЯБСУЙНЫ прым. У выразе: нябойная дарога — дароіга, па якой ездзяць толькі летам. Ета нябойная дарога, па ей ездзяць толькі летам.
НЯУЛО'МАК м. Чалавек, які можа што-н. зрабіць, але не хоча. Пятрок, ты ж i сам мог зьдзелаць усё гэта, а ты, няўломак, не хочаш зьдзелаць.
ПАДБАРО'ДАВІЧ м. Раменьчьж вуздэчкі пад ніжняй губою каня. Вазьмі къня за падбародавіч i вядзі.
ПАДЖОТА ж. Падпалка. Паджога ляжыць за комінам. Вазьмі паджогу i падпалі ў печы. іПАДЗОФНІК м. Карункі, якімі абшываецца ніжні край іпрасціны. К прасьцілкі прышыла'падзорнік.
ПАДЛАБУ'НІЦЦА зак. Падлашчыцца, ладлізацца. Ты глянь, як ён к ей падлабуніўся. I калі гэта ён пасьпеў падлабуніцца.
ПАДЛЕ'ПА ж. Нітка асновы, якая ідзе зверху ці зні~ зу палатна без ператыкання. Калі парвецца верхнія кабылка ў нітах, тады падлепа ідзець пат палатном, a калі кабылка парвецца ніжнія, тады падлепа ідзець павярху, a ў палатне ідзець блізна.
ПАСЬЦЕ'ЛЬ ж. Пасад. Перавярні снапоў пасьцель на другую старану i будзім малаціць.
ПАТРУ'ХА ж. Пацяруха. Пацёртоё сена ў нас завецца патрухай. Патрухай красілі яйцы
Дадатковыя словы
hocik, гъйсаць, няуломак, прышылападзорнік
23 👁