а курчынай прыжаў. Цяпер буду другі цапок садзіць I прыжымаць курчынай.
КУСА'НАК м. Агрызак. Ты нашто аставіла кусанак?
КЪЗА' ж. Дошчачка з выразам на ножках для знімання ботаў. Пъдай, сынок, казу, нада боты зъдзецъ.
КЪЧА'ЛАЧКА ж. Круглы кавалачак дрэва, які падкладаецца,пад вілкі, каб лягчэй было выдягнуць або ўставіць у печ чыгун. Дзе ета къчалачка пъдлажыць пад вілкі, нада цугун уставіць у печ.
ЛАБАТРО'С м. Гультай. Лабатрос еты сядзщъ дома i нічога ня хочыць дзелацъ.
ЛАПУ'Н м. Тоўсты блін. Ныпікла лапуноў на сьніданъня i будзім мъкацъ у сьмітану.
ЛАТУШКА ж. Гліняная міска. Налі м.не ў латушку супу.
ЛЕШЧ м. Удар далонню. Ныдъвау яму добрых ляшчоў, што чуць жыў астаўсі.
ЛГПАВАЧКА ж. Бочачка, выдзеўбаная з ліпы. Атрэзаў ліпавы кътляк i выдзіўбаў ліпавачку i насыпаў круп.
ЛЯМСУУКА ж. Надстаўлены ў нізе сукенкі кавалак матэрыі. Кароткаё плацьця, я патшыла лямоўку.
ЛЯСУ'ШКІ мн. Дзічікі. Нырвала яблыкаў-лясушак.
ЛЯШЧЫ'ЦЬ незак. Біць далонню, давадь «ляшча». Ён дьгнаў яго i ляшчыць.
МА'ЖЫ мн. Калёсы з драбінамі вазіць сена, снапы. Запрох къня ў мажы i паехаў за сенам.
МАЗГГ мн. Мяккая частка дрэва паміж карой i драўнінай. Абьдраў кару із асіны, нажом нашкроп мазгоў есьці.
МАЙ м. Бярозавае галлё, якое падсцілаюць пад стог. Пайду пакладу май i будзім класьці сена. Палажыу май пат стох i будзім стыгъваць сена.
MATO'K м. Вязка кружнікоў. Нгдраў лык i павярцеў у кружнікі. Кружнікі пачапілі ў маток.
МЯЧЭ'УНІК м. Касач. У балоці многа мячэўніку.
НАБО'ЖНІК м. Вышыты рушніік, які вешаюць на абразы. Вышыла набожнік i павешую на віконы.
НАДЗЕ9КНІК м. Кавалак лалатна, якім пакрываюць хлебную дзяжу. Адрэзала къвалак пылътна i пашыла на дзяжу надзежнік, тэй стары пьрваўсі.
НА'НАЧКІ прысл. Нанач. Вячоркі, на якіх астаюцца начаваць. Даўней бывала бралі кудзелю i ішлі наначкі, там пралі i нычъвал
Дадатковыя словы
matok, лясушкі, мячэунік
25 👁