Старонка 17
◀ / 361 ▶
Г. У. Арашонкава У СЛОЎНІК НАРОДНАЙ МОВЫ У падборку ўключаны дыялектныя словы розных семантычных груп, запісаныя ў час дыялекталагічнай экспедыцыі 1973 г. у вёсцы Пасека Старадарожскага раёна. АВАД м. Авадзень. Авад укусіў. АГАЛАДАЦЬ зак. Згаладацца. Чаго плачаш? Агаладаў, дак, мо, жывот баліць? АДЗЕРЖЫНАВЫ прым. Зрэбны. Нашыла рубашак з адзержынавай поттычкай. АДЗЕРЖЫНЫ мн. Зрэбнае палатно. АПАЛІНЫ мн. Палова, мякіна. АСТАДОЛІЦЦА зак. Падужэць, паправіцца, паздаравець. Дала яму парашка і астадоліўса. АСТРОЎ м. Прыстасаванне, пры дапамозе якога лазяць на дрэва. Ёлку сьсякуць с суччамі, ачэшуць адну сторану, дзе менш сукоў, а другую, дзе больш, аставяць — ёто гавораць у нас астроў. Лазяць па ім пчол глядзець на дзераве. АСЬПІЦАВАЦЬ зак. Уставіць рэбры ў кош. Асьпіцаваў кашэль, цяпер буду заплётаць. АСЬЦЁН м. Ражон. На полудзень пяклі пастушкі сало на асьні. АСЯНІНА ж. Авечая воўна, якую стрыглі ўвосень. АТОРАК м. Папярочныя барозны ў канцы загона. Дзе конь не даходзіць, тады ўпоперак аралі, гэто аторак. БЛУЗЬНІЦЬ незак. Гаварыць абы-што. БРЫЖ м. Выступ на коміне, куды кладуць запалкі, мыла. БРЫЗГОЛЬ м. Цвёрды снег у выглядзе круп. Бальшы брызголь пайшоў. ВЕРАБЕЙКА м. Усякая дробная птушка. Гілікі гэто такія краснапузенькія верабейкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 361 ▶