Старонка 16
◀ / 361 ▶
ХЛЯБІНА ж. Бакавая ўпадзіна паміж апошнім рабром і клубам у жывёлы. ХРАБУСТАЦЬ незак. Біць, ламаць. Ну і хлапчанё, усё б яму храбустаць! ЦІХАВОТ м. Нізкае глыбокае месца з вадой на сенажаці. Вада ў ціхаводзе стаіць глыбей, як на мачулі. ЦІХАМА прысл. Цішком. Ціхама ўсё робіць і не пачуяш яго. ЦЯГАВІТЫ прым. Валачашчы (пра ката). Кот у нас цягавіты, ніколі не ўбачыш, недзе ўсё цягаяцца. ЧАПЛАВУХІ прым. З вялікімі адтапыранымі вушамі. І чаплавухі ён у цябе! ЧВЭРЫЦЬ незак. Жартаваць, прыдумваць смешныя гісторыі. Пачакайцё, прыедзя мой Антось, як пачне чвэрыць, поўна хата сьмеху. ЧМАР м. Чад з печы. Вой, чмару нарабіла! ЧУЧАНКІ мн. Суставы пальцаў на руках. Баляць мае чучанкі. ЧЫРВОНКА ж. Рожа ў свінней. Нагдове дохтур рожу ў сьвіні прызнаў. ШАЛАСТУНЭ мн. Жалезныя ці медныя званочкі, якія чаплялі каню на шыю. Раней былі шаластунэ — званочкі такія, іх чаплялі на шыю каню, калі ехалі ў сватэ, на вясёлё, у царкву. ШЧЫКАЎКА ж. Ікаўка ў дзяцей. Нешта ў майго малога шчыкаўка ўсю раніцу, можа захварэя? А ў дарослых гікаўка. ШЧЫКАЦЬ незак. Ікаць. Калі дзіця, то гавораць шчыкая. ШЫЛЬНІК м. Хваёвыя іголкі. Трэба шыльніку пайсьці назьбіраць на потсціл. ШЫП м. 1. Гронка арэхаў. На гарэшыне ўсё шыпэ паабдзіралі, адзін шып астаўсё. 2. Корч цыбулі. Ужо час шыпэ выбіраць. Во, здаровы які шып. ЯРУЖЫНА ж. Невялікі вадаём, у якім летам не высыхае вада. Ізноў дзеці гуляюць каля яружыны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 361 ▶