КУЛГТКА ж. Буханка. У горадзе кажуць буханка, а ў нас — кулітка: кулітка хлеба. Дуброва.
КУЛЬМЕ'НЬ м. Сярэдняя частка брадніка, дзе затрымліваецца рыба, куль. Як ловім рыбу у брэдні, ззадзі будзя мяшок, кулъменъ, куды рыба нападая. Холмеч.
ЛАВА'ЦЬ незак., ЗЛАВА'ЦЬ зак. Лавіць. Набегалася я, цялят лавалі. Кот мыш цікуя i лазая. Дуброва, Холмеч.
ЛАЙНО' н. Адзежына, адна посцілка, коўдра. Дай якоя лайно, я прыкрыю. Лайны ткалі. Холмеч.
ЛАНЕ'ШЧЫ мн. У выразе: на ланешчы — на руках. Яна яго на ланешчы насіла. Дуброва.
ЛЕ'ПШ мн. Перапечкі з таўчонай бульбы. Лепні рабіліся з таўчонай картошкі: картошку варылі нячышчаную, у ступе таўклі, тады туды мукі, кускамі раскатуя, у муцэ паваляя, на бляшку i ў печ. Холмеч.
ЛЕМ м. Ільма. Лём падобны на вяз. Холмеч.
ЛУ'ЦЬЦЯ н. зборн. Лыка. Накруціш луцьця ў абаранак i нясеш. Дуброва.
ЛЯГЕРА' мн. Два бервяны, прыстасаваныя для падняцця цяжару. Холмеч.
ЛЯЧА'Й м. Асака. Лячай расце ранняй вясною, мяканькі, ядуцъ каровы. Дуброва.
МАДЗЕ'ЦЬ незак. Дрэнна жыць. Нічога ў іх німа, мадзеюць во так. Холмеч.
МАЛАЧА'К м. Малачай. Дуброва.
МАРСУШЧЫК м. Марозік. Быў марошчык, сьнех, ідом поўз той ручай i бачым — немцы; мы ў кусты. Дуброва.
МІГАЦЕЧДЬ незак. Імжыць. Дошч мігаціць мелянькі. Холмеч.
МУРАХАУЁ н. зборн. Мурашкі. Мурахаўя набралі тры каробкі. Дуброва.
МЫДЛЕНЫ мн. Мыльная вада, у якой ужо мылі бялізну. Холмеч.
НАБРО'ДНЫ прым. Прыблудны. Так i жыве у нас гэты набродны сабака. Холмеч.
НАКЕ'ЛЗАЦЬ зак. Намазаць. Тут было накелзана. Холмеч.
НАЛІТСУК м. Сакавітая, спелая садавіна. Харошая дзеўка, як наліток. Холмеч.
НАПЕФНІК м. Насыпка. У мяне напернік дрэнны — пяро прапускае. Холмеч. 11. Зак
Дадатковыя словы
злаваць, кульмень, лаваць, лепш, мадзець, малачак, накелзаць
23 👁