Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
ДУБІНА' ж. Дубняк. Ходзіш па дубіне i збіраеш жалуды. Дуброва. ЕМКА ж. Чапяла. Холмеч. ЖА'РЫ прым. Руды. У балоці жарая вада, а пілі ж яе, забалявалі. Дуброва, Холмеч. ЖЫ'ЧКА ж. Стужачка для медальёна. Холмеч. ЗА'БАРСКІ мн. Вушкі ў лапцях, праз якія прадзяваюцца аборы. Холмеч. ЗАЗКМКАВАТЫ прым. Які баіцца холаду. Такі зазімкаваты хлопец, усё мерзьне. Холмеч. ЗАКУ'ТАЦЬ зак. Зачыніць. Закуталі [немцы] людзей у барак, як прывезьлі, так іх крысы чуцъ ні з'елі. Холмеч. ЗАНУЗДА'ЦЬ зак. Закілзаць. Дуброва. ЗАТАКАВА'ЦЦА зак. Загаварыцца. Затакавалася i забылася ключ аставіць. Дуброва. ЗАЧАРЭ'ЦЬ зак. Запоўніцца лічынкамі пчол. Усе зачарэла, стаўлю другі магазін. Дуброва. ЗГРЭ'БІЧ м. Крук, якім скідаюць гной з калёс. Холмеч. ЗДРЫК м. Авадзень. Холмеч. ЗНАЦЬ незак. У выразе: німа знаць — невядома. Лез німа знаць сколькі. Холмеч. ЩДРЬКЧАК м. Іморычак, чайнік для заваркі. Холмеч. КАЗА'Н м. Маленькі чыгунок. Холмеч. КАМЕ'ШШК м. Кут каля печы, дзе стаяць качарга, вілы, чапяла. Дуброва. КАПАНКЦА ж. Матыка. Дуброва. КА'ПЩА ж. Прывязка ў цэпе. 3 рэменя робяць капіцу, з сырыцы. Дуброва. КАСШО'Ю прысл. Коса (зрэзана што-н.). Рэзала i пашло кастою. Холмеч. КАТО'К м. Кола. Чаго калёсы без катка? Дуброва. КЕ'ЛЬБУХ м. Трыбух. Кельбух i ў каровы i ў свіньні. Дуброва. КЕЛЬБУХАВАТЫ прым. Трыбухаты. Дуброва. КОЦ м. 1. Тканая з воўны коўдра, якая сшывалася ў дзве столкі. 2. Паласатая тоўстая посцілка з суканых нітак. 3. Палавікі з ануч. Холмеч. КРАСА'ЛЦО н. памянш.-ласк. Красала. Сьпічак ні зналі, красалі агонь залезным красалцам. Дуброва. КУ'ЗКА ж. Посуд з кары для ягад. Дуброва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жары, жычка, забарскі, закутаць, зануздаць, затакавацца, зачарэць, згрэбіч, зелі, казан, камешшк, капща, касшою, каток, красалцо, кузка, імбрычак
6 👁
 ◀  / 361  ▶