ДУБІНА ж. Дубняк. Ходзіш па дубіне і збіраеш жалуды. Дуброва.
ЁМКА ж. Чапяла. Холмеч.
ЖАРЫ прым. Руды. У балоці жарая вада, а пілі ж яе, забалявалі. Дуброва, Холмеч.
ЖЫЧКА ж. Стужачка для медальёна. Холмеч.
ЗАБАРСКІ мн. Вушкі ў лапцях, праз якія прадзяваюцца аборы. Холмеч.
ЗАЗІМКАВАТЫ прым. Які баіцца холаду. Такі зазімкаваты хлопец, усё мерзьне. Холмеч.
ЗАКУТАЦЬ зак. Зачыніць. Закуталі [немцы] людзей у барак, як прывезьлі, так іх крысы чуць ні з'елі. Холмеч.
ЗАНУЗДАЦЬ зак. Закілзаць. Дуброва.
ЗАТАКАВАЦЦА зак. Загаварыцца. Затакавалася і забылася ключ аставіць. Дуброва.
ЗАЧАРЭЦЬ зак. Запоўніцца лічынкамі пчол. Усе зачарэла, стаўлю другі магазін. Дуброва.
ЗГРЭБІЧ м. Крук, якім скідаюць гной з калёс. Холмеч.
ЗДРЫК м. Авадзень. Холмеч.
ЗНАЦЬ незак. У выразе: німа знаць — невядома. Лез німа знаць сколькі. Холмеч.
ІНДРЫЧАК м. Імбрычак, чайнік для заваркі. Холмеч.
КАЗАН м. Маленькі чыгунок. Холмеч.
КАМЕШНІК м. Кут каля печы, дзе стаяць качарга, вілы, чапяла. Дуброва.
КАПАНІЦА ж. Матыка. Дуброва.
КАПІЦА ж. Прывязка ў цэпе. З рэменя робяць капіцу, з сырыцы. Дуброва.
КАСІНОЮ прысл. Коса (зрэзана што-н.). Рэзала і пашло касіною. Холмеч.
КАТОК м. Кола. Чаго калёсы без катка? Дуброва.
КЕЛЬБУХ м. Трыбух. Кельбух і ў каровы і ў свіньні. Дуброва.
КЕЛЬБУХАВАТЫ прым. Трыбухаты. Дуброва.
КОЦ м. 1. Тканая з воўны коўдра, якая сшывалася ў дзве столкі. 2. Паласатая тоўстая посцілка з суканых нітак. 3. Палавікі з ануч. Холмеч.
КРАСАЛЦО н. памянш.-ласк. Красала. Сьпічак ні зналі, красалі агонь залезным красалцам. Дуброва.
КУЗКА ж. Посуд з кары для ягад. Дуброва.
78 👁