ДУРБА'Н м. Дурань. Гэты стары дурбан нічоео paзумнаго ні навучыць.
ЖАВА'ЧКА ж. Жвачка. Нешто карова жавачкі ні жуе i скучная. Ці ні аб'елася чаго?
ЖМГНДЗІЦЬ незак. Надаедліва паўтараць адно i тое ж. Перастань жміндзіць, а то ўжо слухаць надаело.
ЖЫГА'ЛА ж. Джала. Пчала жыгалу дала.
ЗАЛУВІ'ЦА ж. Залвіца, мужава сястра. Сям'я ў нас велькая была: сьвёкар ca сьвякроўю, дзевер, нявестка, зяць ды дзьве залувіцы.
ЗДАРАВЕТД, ЗДАРАВІ'ЛО м. Здаравяка. Hy ŭ здаравец жа быў. Расказвалі, што залазіў каню пад жывот i паднімаў яго. Гэты здаравіло бочку выпья i ні пазнаяш.
ЗНЭ'ХАЦЦА зак. Пазнацца, знюхацца. 3 малых год як знэхалася з гэтым гультаём, дык, як ні прасілі ні малых: кінь ты яго,— нічого ні памагло.
ЗЬВЯГАВА'ЦЬ незак. Звягаць, Чаго ты зьвягуяш, як сабака. Цібе ж ніхто ні слухая.
КАЛАШМА/НЫ прым. Калашматы, з махнатымі нагамі. Певянь калашманы.
КАНАПЛЯ'НКА ж. Хустка з грубай тканіны. Даўней yce ў канаплянках хадзілі, a ціпер надавай пуховыя.
КАНДЗІБО'БЕР м. У выразе: хадзіць кандзібоберам — празмерна ганарыцца чым-н., задавацца.
КАНЧЫЛЯ'НЬЯ мн. Жыхары з канца вёскі.
КАПАВА'ЦЬ незак. Цяміць, кумекаць. Ці ты што-нвбудзь капуяш у гэтай справе?
КАПАНГЧЫЦЬ незак. Матычыць. Трэба картофлі капанічыць, бурачке палоць. Работы хоць заваліся.
КАПО'ЦЬКА м i ж. Непаваротлівы, марудны чалавек. Гэдыкая пара сабралася. ён капоцько, a яна йшчэ горшая.
КАРШЭТІЬ м. У выразе: даць у каршэлъ — даць па шыі.
КАЦАЛА'ПЫ прым. Якому заўсёды вязе ў якой-н. гульні. Ён кацалапы, зь ім yci роўно ні выйграяш.
КАЦЭ'ЛАП м. Той, хто ўмее добра гуляць у што-н., якому шанцуе ў гульні. 3 гэтым кацэлапам ніхто ні хоча гуляць у лапту.
КЕ'ПАЛО н. Прыдуркаваты, нерастаропны чалавек.
КО'ЛЕНКІ мн. У выразе: на коленках — на каленях.
КРУГЛАВЕДЫ прым. Круглатвары. Харошы хлопяц, здаровы, высокі, круглавіды
Дадатковыя словы
абелася, жавачка, жыгала, залувіца, знэхацца, зьвягаваць, калашмаіны, канчылянья, капаваць, капоцька, кепало, коленкі, сямя
18 👁