ЗАЖАЦЬ зак. Пашкодзіць, натрудзіць руку ў час жніва. Учора руку зажала, сярпом жнучы.
ЗАКУТНІК м. асудж. Чалавек, які мала выходзіць з хаты; сугней. Ён у нас гот жыве, гэты закутнік, ніколі на вуліцу не выйдзя.
ЗАЛЕГЛІЦА ж. Аблога.
ЗБРОЙНАЯ прым. Бадлівая (пра карову). Наша Вішня вельмі збройная карова, прыдзецца прадаваць.
ЗБЭРСАЦЦА зак. Пераблытацца, паблытацца (пра ніткі). Ніткі збэрсаліся, нічога не зробіш з іх цяпер.
ЗВАР'ЯЛЫ прым. Дурны, тупы. Калі бабы сварацца, яны кажуць адна на адну — звар'ялая.
ЗЬБЯГЛЕЦ м. Уцякач. Дзе падзеўсё мой зьбяглец? Ужо пара сьнедаць.
КАЗЛЭ мн. Перакрыжаваныя асноўныя кроквы, якія падтрымліваюць страху ў гаспадарчым будынку. Колькі бэляк, столькі казлоў.
КАПУСНІК м. Поле, дзе расла капуста. Пабеглі дзеці на капусьнік за качарышкамі.
КАПЫШКА ж. Прылада, якой размешваюць ежу жывёле. Капышкай пойло мяшаюць, а кажуць на яе яшчэ і калатоўка.
КАРАФКА ж. Графін. Даўней гэто быў графін, куды лілі гарэлку, квас ці газу, карафка казалі.
КАРАЧ м. пагардл. Неахайны чалавек. Заўсёды ён граскі хадзіць, гэты карач, і баба ў хаце есьць.
КАРАШОК м. Корак, затычка ад бутэлькі. Карашок ад бутэлькі недзе згубіла.
КАРБЭ мн. Кругі на рагах каровы, па якіх вызначаюць узрост. Колькі цялят, столькі будзя карбоў.
КАСМУША ж. Недагарэўшае палена дроў: галавешка. Не зачыняй засланку, касмушы яшчэ не пагарэлі.
КАСЯК м. Касавокі чалавек. Касяком ён і нарадзіўсё.
КАЧАНКА ж. Калыска на паўкруглых падстаўках. Гэтую прыгожую качанку мой хадзяін зрабіў.
КЛЫНДА м. і ж. пагардл. Кульгавы чалавек. Клындай часьцей называюць жанчыну.
КЛЫПША м. і ж. пагардл. Чалавек, у якога доўгія нязграбныя ногі. У нас даўганогага чалавека дражняць клыпшай.
83 👁