КАМЕНЕЦА ж. Цвёрдая груша. Охота мне запутаць каменіц з етое грушы, да, беда, не укушу я іх своімі зубамі.
КАПЕЛЮШ IHA ж. Ліст белага гарлачыка. Поба, шчупак маленькі на капелюшіну вускочіў да подскаквае, у воду хоче.
КАРТОПЛЯ'НКА ж. Камы. Дзеці, ідзеце вечераць, я картоплянку ў чугуне на стол поставіла.
КВ АС ЛЕНЫ мн., рэдк. Ажыны. Прінесла дзецям з заречья кваслін, радые.
КЛЯ'ЧА ж. Бакавы брусок у рыбалоўнай сетцы, да якога яна гірымацоўваецца зверху i знізу. Уже ж коло берега сетка, за клячі берёцеса да подцягвайце, только нізом к дну прыціскайце.
КОЖ УШ ОК м. Шчупак сярэдняга або вялікага памеру. Росказваў дзед, колісь ему такі кожушок на блесну ўзяўса, шо чоловеча голова ў рот пролезе, да, беда, уцёк.
КОЛОШ МА'ЦЩ Ь незак. Лупцаваць (чым-небудзь цвёрдым па тулаву i галаве). Колько разоў колошмацілі етого поганца, а вон людскіх гусеў краў i крадзе.
КОСОУЕ' н. Ручка ў касе. Дзеда nonpoci, вон таке спраўнэ косоўе зробіць, шо коса ў руках сама ходзіць будзе.
КО'УЗАЛКА ж. Ледзяная выслізганая сцежка для коўзання. Дурны чоловек, таку хорошу коўзалку на березі порубаў сокерою. Дзеж цепер дзецям коўзацца? Такого прыкрого места ў селе больш нема.
КО'ШКАЦЬ незак.: КОШКАЦЬ ЯЙЦА. Шукаць яйкі дзікіх птушак. Ек за реку поедзеш, шоб еец не кошкаў, не тре птушок зводзіць.
КРІВЕ'ЗНЫ прым. Вельмі крывы. Шо ты ясень такі крівезны прівьёз? 3 ёго ж толкового весла не зробіш.
КРЕЧКА ж. Рачная чайка, трошкі цёмная зверху, гняздзіцца на тым, што вада прыбівае да берагоў у час гіаводкі. Мамо, я за рекою найшоў кубло крічкі, уже двое птушенят вувелосо.
КУПОВАЛДЬ незак. Купляць. Ходзіла пальто ў лаўку куповаць, а тут церноўкі прівезлі, то на тые гроші ўзяла собе, дочцэ i ўнучцы.
КУ'РГАН м. Востраў, які ўтвараецца ў час паводкі. Цепер лодку з нашімі малымі ветром к кургану прібіло, поехаў за імі, а воны седзяць да румзаюць
Дадатковыя словы
картоплянка, кляча, коузалка, мацщ, рўмзаюць
24 👁