КУ'ХОД м. Конаўка. Набері мне, доне, у еты кухол квасу, кісленького хочецца попіць.
ЛЁНДРІК м. Малы збан. У еты лёндрік сметаны за два дне назбірваю.
ЛЁСТКА ж. Папярочная планка ў драбіне (у возе). Тре було меныи дроу на воз ложіць, а то лёсткі ў глабіні поломаліса. Л У'ПЕНЬ м: ЗАРАЫЦЬ (АТРЫМАЦЬ) ЛУПНЯ. Быць адлупцаваным. Будзеш шче за машінамі по вуліцы бегаць, то лупня доброго заробіш.
ЛЯ'МЕЦ м. Пласт (гною, сена i інш.). Куды ты такі велікі лямец гною береил, бері меньиіі, а то шче надорвешса.
ЛЯПУ'КАЦЬ незак. Плявузгаць. Шо ты, чоловече, ляпукаеш шо не след npi дзецях, сорому ў цебе нема.
МАЙНА' ж., зборн. Водарасці (у вадзе або высахшыя). От, чортова майна, усе болонье покріла, не дае мурогу росці.
MAPIMO'HCKI прым.: MAPIMOHCKA МУКА, МАPIMOHCKI ХЛЕБ. Мука вышэйшага гатунку, хлеб з мукі вышэйшага гатунку. Ой, як вусдко лётчікі летаюць, мабуць, хлеб воны только марімонскі едзяць.
МУ'ТОРНО прысл. Моташна. Ек поехаў мой сын з дому, так муторно мне стало.
МУ'ЧКА ж. Частка кудзелі, якая насаджваецца на грэбень. Шче спраду мучок дзьве, да й хопіць ніток на дзеругу.
НА'ГЛЕ прысл. Вельмі, празмерна. Нагле борщ насолены, аж есці не можно.
НАУПАКК прысл. Насуперак. Шо ні спутаю, шо ні загадаю зробіць, усе наўпакі говоріць i робіць, мо то шо накрічала на ёго.
НЕЗГРА'ДА м. i ж. Няўмека. Таку незграду з города прівёз, ні спекці, ні зваріць не ўмее, nonepe абуяк, по гразе боіцца ходзіць, от одзевацца да прічесвацца любіць.
НЕ'УКОЧ прысл. Калі-небудзь. Неўкоч летом, сынок, покажу тобе ў лесі землянку, у екой му ў войну жілі.
НЕХОРОШКОВА'ТЫ прым. Непрыгожы, непрывабны. Нехорошковату ўзяў, але ж цепер догледзены, i накормлены i обпіраны, спраўна вона хозяйка. 3 віду вона нехорошковата дзеўка, але так хороше спевае, шо заслухаешса
Дадатковыя словы
mapimohcki, куход, ляпукаць, меньйіі, мучка, незграда, неукоч, нехорошковаты, упень
17 👁