Старонка 9
◀ / 337 ▶
ВУРВАЛКА ж. Цацка з костачкі і ніткі, якая пры пацягванні за канцы ніткі круціцца і вуркоча. Мамачка, як дастаніш костачкі з квашыніны, зрабі мне вурвалку. ВУРЗНУЦЬ зак. Кінуць; адказаць злосна. Вурзнула рушнік яму ў твар. Маўчыць, а тады як вурзніць слова, хоць з хаты ўцякай. ВУРЫЦЬ незак. Прагавіта і хутка есці з міскі. Выгаладаўся, капусту па поўніцы вурыць. ВЯРГАЦЬ, ВЯРКАЦЬ незак. Гаманіць (пра гаворку ці спрэчку людзей, якая чуецца здалёк, калі слоў не разабраць). Чуў, што дзеці вяргалі на дарозя, а што там рабілася, ня ведаю. Ні вяргай там, падыдзі бліжэй, бо ні чуваць нічога. ГАДЗІЦЬ незак. Дагаджаць. Сёлята дож гадзіць: тады йдзець, як ён моцна патрэбен. Нявестка свякроўцы мусіла гадзіць. ГАРКАЯЦЬ ж. Гаркота, горыч. Далі мне зелля, такая гаркаяць, што аж страсаіць, як уздумаю піць. ГІГІ толькі мн., абразл. Ногі. Адчапіся, ато як дам, дык і гігі задзярэш! ГІРДОСІЦЬ незак. Невыразна гаварыць (найчасцей пра малых дзяцей). Што ён гірдосіць, пузыр гэты малы, толькі бабуля яго разбіраіць. ГЛУМ м. Насмешка. Кажы на глум—дурань бярэць на вум (прыказка). ГРЭЗНІЦЬ незак. Гаварыць абы-што. Ат, боўдзіла дурноя, грэзніць нітведама што. ГУБА ж. Рот. Якая пара ўжо, а я яшчэ і крышонкі ў губе ня меў. Грыб на бярозе. Губу з попелам варылі, сушылі, трут рабілі да крэсіва. ГЭНАМ прысл. Там. Гэнам каля лесу даўней хутар быў. Гэтта бульба пасаджана, а гэнам — канюшына. ГЭНЫ займ. Той. Пастаў гэты кошык, ён зацяжкі, гэны вазьмі, па тваей сіля. ГЭТТА прысл. Тут. Едзь смела, гэтта лёд яшчэ моцны, а во гэнам ужо бераг пачнецца. ДЗЯЛКА ж. Участак сенакосу, пасеваў. Буракі на тваей дзялца пырнікам зарасьлі, як ты іх і апратаіш. ДРАБНАСЛОЙ м. Драўніна з тонкімі гадавымі слаямі. Падлога добрая з драбнаслою напілавалі дошчак. ДРУЖАК м. Другі рой за лета з адной сям'і. Гэты рой дружак, сямейка слабая будзіць. Перан.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 337 ▶