Старонка 10
◀ / 337 ▶
Жаніх-удавец. Жаніх ня шпэтны, адна ганьба, што дружак. ДУДКА ж. Пладаножка. Шчыпалі вішні з дудкамі, а дома перабіралі. 2. Полая сцябліна. Пракалола нагу, ступіла босая на пянёк нейкай скошанай дудкі. ДУЛЬКА ж. Пыл, які ўтвараецца пры апрацоўцы лёну. Тры тыдні кросны тчом, хата ўжо дулькаю зарасла. ДУМА ж. Клапатлівая думка, трывога, бяда. Нявестка худая і хоўлі ні бярэць, усё яе нейкая дума есь. ДУМАЎЁ н. Дамавіна. Даўней у думаўё разам зь нябошчыкам клалі люльку, крэсіва, жменьку табакі, а то і пляшку гарэлкі, каб на тым сьвеця меў тое, што й на гэтым. ДЫЛЬГАЦЦА незак. Ісці няцвёрдым крокам, прытанцоўваючы. Дыльгаўся, дыльгаўся ён на дарозе, пакуль сын у хату ні завёў. ДЭРБІНА ж., зневаж. Вялікая худая жывёліна. Запрагай сваю дэрбіну і грымі ў сваты. ДЭСАНЬ м. Узор (тканы, вышываны, зроблены кручком і інш.). І мне мама выткала зялёны дыван, толькі ня гэткім дэсанем, як у вас. ЕШЧЫ прым. Непераборлівы ў ядзе. Парсючок удаўся такі ешчы, што ні дай, усё чысценька зьесь. ЖМАКА ж. Вільготнае месца на лузе. Думала, па суху пірайду, аж на жмаку трапіла, тапкі намачыла. ЖЫРГАЦЬ незак. Пераступаць праз нешта. Нанясуць у хату галля на венікі, то надаесь жыргаць, ходзячы. ЗАГАБЭНІЦЬ зак. Нахабна штосьці захапіць. Хто дужэйшы ды сьмялейшы, той і большы кус сабе загабэніць. ЗАДЗЕКА ж. Перашкода, турбота, клопат. Ні ў грыбы, ні ў ягады ня сходзіш сёлята праз гэну задзеку. Сена тут на дзьве вязкі, а ўсё ж задзека, ня хочыцца, каб дож намачыў. ЗАЙМАЦЬ незак. Перашкаджаць. Крэслы папрымай, каб ні займалі падлогу мыць. ЗАКАЛА м. і ж. Помслівы чалавек. Ён такі закала, што раз ні па яго вышла, дык век помніць будзіць. ЗАКАЛАЦІЦЬ зак. Падмяшаць мукі ў страву. «Матыль, матыль, дай мукі закалаціць буракі» (дзяціная песенька, як першы раз вясной убачаць матыля).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 337 ▶