Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ХРА'ПА ж. Цвёрды асяродак качана капусты. Занеci храпы каровe. ХРА'ПЫ мы. Груды замёрзлай гразі. Hi бежы моцно, а то ўпадзеш i калені на храпы паразбіваеш. ЦУ'РКА ж. 1. Друзачка, адшчапаны кавалачак дрэва. Учорэ ўбіла сабе ў нагу цурку, ледзьве выцегнула, баюса, каб ні нарвало. 2. Прылада для вязания кулёў у выглядзе завостранай палачкі. Пазыч цурку, а то мая недзе закінуласа. ЦЭ'ЦКАЦЦА незак. Важдацца. Я ні буду з іабою доўго цэцкацца, вазъму за каўнер i выкіну з хаты. ШАЛЯ'СТАЦЬ незак. Бегаць дзе-небудзь без мэты. Дзе ты шалястаў цэлы дзенъ? ШАР м. Жыллёвыя i іншыя будынкі аднаго гаспадара, размешчаныя ў адзін рад. Hi стаў хлеў у адзін шар з хатай, а то ек укінецца пажар, то ўсё згарыць. Ш АХАУНГЦА ж. Шырокая дарога, якая калісьці раздзяляла мужыцкія i шляхецкія палеткі. Давай naeдам na шахаўніцы. Ш М Ы ТА ж. Падоўжны брус — аснова крыла ў млыне. Учорэ пад вечар ек усхадзіўса вецер, дак зламаў шмыгу. ШО'ПА ж. Прыбудоўка да хлява для захавання гаспадарчых прылад (калёс, бараны, плуга i г. д.). Страха ў шопе працекае. Ш ПАФЬІ мн. (ШПАФА ж.). Скура паміж пальцамі ў запясці. Шпары патрэскаліса, трэбо на ноч змазаць гусіным салам. Ш ТАКЕДА, ШТАКЕ'ЦІНА ж. Вузкая дошчачка для агароджы, якая прыбіваецца вертыкальна да перакладзін. Валадымаў Хведар хорашэ выгарадзіў агародчык мпакетамі. Я'СІК м. Маленькая гіадушачка. Падлажы над голаў хойь ясік. а то будзе мулецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

храпа, цурка, шалястаць, шопа, штакеціна
6 👁
 ◀  / 337  ▶