Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
СУТУНЕ'ЦЬ незак. Змяркацца. Увосень рано сутун ее. СЦЕ'ПАЛКА ж. Мянташка. Пайду заўтрэ касіць. Пазыч сцепалкі, а то я сваю недзе згубіў. СЦЕ'ТІАЦЬ незак. Дрыжаць ад холаду. Чаго цебе гетак сцепае? Замёрз, ці што? ТА'ЕК часц. Як, як быццам. Хата даўжэзна, таек обора. ТАЛА'НТЫ мн. Дзіцячая гульня: з круга большай палачкай падымаецца з зямлі i адбіваецца ўбок меншая палачка, якую другі ўдзельнік гульні павінен злавіць i ўкінуць у круг. Давай будам гуляць ў таланты. ТАРАНО'УКА ж. Вялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі. Дзе ты такую харошу тараноўку выкупіла? TAPKO'BAHKA ж. Бульбяная страва — бабка. Ceгоння я ўсмак паела таркованкі з малаком. ТО'УСТАЯ ж. Цяжарная. Волька йзноў тоўстая ходзіць. ТРУПЕ'ЛЬНЯ ж. Трупярня. Зьмітрок ек памёр, то два дні ў трупельні лежаў, бо ні было каму забраць. УДВО'ЙЧЫ прысл. У два разы. Ек пачысцілі калодзезъ, то вады прыбыло ўдвойчы. УДЗВЕ'ИГУ прысл. У дзве столкі. Злажы вероўку ўдзвейгу, а то парвецца. УЗБАМБЕ'РЬЩЬ зак. 3 цяжкасцю ўсцягнуць штонебудзь на каго-небудзь ці куды-небудзь. Як ты гету барану ўзбамберыў на буслянку? УЗВА'Р м. Кампот з сухіх фруктаў, які нясуць парадзісе на адведкі. Бельмо ж добры ўзвар Тэкля прынесла. УЛЕГА'ЦЬ незак. Вельмі шчыра заляцацца. Кажуцъ, твой сын за аптэкаркаю ўлегае. УСЫ РЬГЧЫ ЦЬ зак. 1. Сілком даць што-небудзь не вельмі якаснае. Усырычыў мне трухлявые дошкі ды смеецца патом. 2. Модна ўдарыць, сцебануць папругаю або дубцом. От здыму папругу да ек усырычу, то скорэ супакоісса. УСХО'ДЦЫ мн. Ступенькі або драўляны памост зкадворку перад парогам. Абабі лёд на ўсходцах, а то слізота, можно голаў зламаць. ХА'ЛЕПА ж. Снег з дажджом, непагадзь. Усхадзіліса вароны, мабудзь, на халепу. ХЛЯФА ж. Упадзіна ля клуба ў каровы. Схуднела нешто карова, адны хлябы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

tapkobahka, сутунець, сцепалка, сцетіаць, тараноука, тоустая, трупельня, удвойчы, удзвеигу, узбамберьщь, узвар, улегаць, усходцы, халепа
9 👁
 ◀  / 337  ▶