рускім слоўнікам» (1962) або маюць у ім паметы «абласное», «простанароднае», «размоўнае».
АБЯРТНЯ ж. Луста хлеба, адрэзаная праз увесь бохан. Абяртню хлеба ізьеў, а ўсё яму мала. Добрая скібачка, калі цэлая абяртня.
АЖЫРГАЦЬ зак. Асядлаць. Як былі малыя, дык коні ажыргаім і ляцім навыперадкі на начлег.
АКЛАДЗІНЫ толькі мн. Від талакі, калі загадзя падрыхтаваны зруб перавозяць на пастаяннае месца, складаюць на падмурку, імшаць. Радня як зьехалася ў акладзіны, як далі сілы, за дзень хату зьімшылі, толькі страху ня ўсьпелі накрыць.
АПЯШАЛЫ прым. Нядбайны чалавек. Аспадар яе быў надта апяшалы, ніколі ўпару жыта ні пасеіў.
АРБА ж. Аранне. Сёлята арба лягкая, дажджы ішлі, зямля ня ўсохла яшчэ. А прыехаў мілянькі з работкі з арбы, а я, маладзюсянька, з карчомкі з гульбы (З нар. песні).
АРОМЫ прым. Гужавы. Прынясі хамут аромы, паеду бульбу абганяць.
АРТАЙ м. Араты. Маладзенькі яшчэ хлапчына, які зь яго артай. Артаі сабраліся, паселі на мяжы, а коні распрагліся, паўцякалі.
АТУМЫСЛОВА прысл. Спецыяльна, толькі дзеля гэтага. Атумыслова езьдзіла ў Мядзіла купляць боты.
АТЫМАХА, АТЫМАЛКА ж. Сцірка, якой бяруць гаршкі. Вазьмі атымаху, бульбу адцадзі, зварылася ўжо. Ці хвартух, ці атымаха — ні пазнаіш у яе, усё аднолькова.
АШЧАРЭПІЦЦА зак. Абхапіць рукамі што-небудзь, моцна абняць. Унучык мой з рук ні злазіць, за шыю ашчарэпіцца — ні адарвеш.
БАВІЦЬ незак. Апавядаць, расказваць. Суседка мне бавіць, што ўчора на вечарынах было. «Бабуля, збаў басьню.» — «Ну, слухай: баўлю, баўлю басьню, палез кот на лазьню...»
БАРЗДА прысл. Надта, вельмі (толькі ў выразах з адмоўем не). Сёлета бульба ні барзда ўрадзіла, суха было зь вясны. Дзяўчына то, як квятка, толькі да работы ні барзда рупная.
БЕЛАЗОРЫ прым. Чалавек з вялікімі светлымі вачамі. Мой пляменнік белазоры быў, вочы вялікія і бялкі надта белыя.
84 👁