Асаблівая рэгіянальная лексіка
Л. М. Салавей
З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ НАВАСЁЛКІ
МЯДЗЕЛЬСКАГА РАЁНА
Гаворка в. Навасёлкі фанетычна нічым не адрозніваецца ад гаворак іншых сёл Нарачанскага краю і толькі ў лексіцы заўважаюцца некаторыя разыходжанні. Найбольш прыкметнымі яе асаблівасцямі з'яўляюцца канчаткі -ець, -эць, -іць, -ыць у дзеясловах першага спражэння трэцяй асобы адзіночнага ліку: пяець, бярэць, нясець, чытаіць, шыіць, пішыць; выпадзенне г у пачатку слова перад а: аспадар, аспадыня, аспадарка, актар, форма роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду займеннікаў: мой, твой, свой, той, ён — майга, твайга, свайга, тага, яга; паслядоўнае ўжыванне прыстаўнога і ў пачатку слоў: ісподак, ісьліва, ізруб, ізноў, ізьеў і інш.; выпадзенне ц у канцы слоў пасля мяккага с: есь, ёсь, шэсь, новась, пошась, аддась і інш.
Лексіка в. Навасёлкі характэрна для паўночнай Мядзельшчыны, якую называюць «заполлем», у адрозненне ад другой палавіны пад назвай «бор». Паводле мясцовага падання, у бары жывуць «каралеўцы», нашчадкі дзяржаўных сялян, што не адбывалі паншчыны, належылі непасрэдна каралю. У баравых каралеўцаў захаваўся багаты фальклор, архаічныя рысы ў побыце, мове. Так, у Навасёлках кажуць пяколак, а ў «бары» — прымурак і адпаведна пячурка — пяколак, сьвіран — клець, сені — прывен, варыўня — істопка, зэдлік — услон, баравікі — бярвякі, яйка — яйко, лыжка — ложка, квяты — краскі, бульбянкі (піражкі з тоўчанай бульбы і мукі) — куракі, хвартух — пераднік, падвей (расліна) — кунашка, кашуля — сарочка (іспод.), бабуля — баба (унуку), дзядуля — дзед (унуку), бульбу садзіць — сеіць, бульбу выбіраць — капаць і інш. У падборку ўключана частка мясцовых слоў, якія не зафіксаваны «Беларуска-
76 👁