Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
БАДЬГЛЕ н. 1. Тоўстыя высокія сцяблы раслін. 2. Высушаныя табачныя сцяблы, якія раздрабняюць на курыва. Накрыты бадыля у табак. БАФСКАЕ МЫЛО н. Даўней: туалетнае мыла. У нас некалі туалетнае мыло звалі барскае. БЛЕХ м. Хлорная вапна. Пазыч блеху палатно пабеліць. БЛІНЦО'УКА ж. Дзежачка, у якой рашчыняюць деста для бліндоў. Рассыпалася блінцоўка, негдзе блінцоў рашчынщь. БУРАЧКО'ВЫ прым. Ярка-чырвоны (колер). Адзень Сурачковую блюзку, яна табе вельмо к ліцу. БУ'РКАНКА i БУ'РКАЛКА ж. Дзіцячая забаўка: костачка ці палачка пасярэдзіне на шнурку, пры скручванні i раскручванні якога яна хутка круціцца i гудзе. Hi плач, я табе зраблю бурканку. БУ'РКІ мн. Тое ж, што i БУ'РКАНКА. БЯРВЕ'НЧАТЫ прым. Зроблены з бярвенняў. Лепш зрабіць бервенчаты свінух, а то ў дашчатум холадно. ВАЛАСЕНЕЦА ж. Унутраны нарыў на пальцах рук. Валасеніца ні давала цэлу ноч спаць. ВЕРХАВО'ДКА ж. 1. Нершая вада, якая паказваецца з зямлі пры капанні калодзежа. Капай глыбей, гето ешчэ верхаводка. 2. Веснавая вада, якая ідзе паўзверх лёду. Па гаці ўжэ верхаводка паиила, ні пройдзеш у бацінках. BIPO'K м. Драўляная прылада (у выглядзе палачкі з дзірачкай на канцы) для наматвання нітак на клубок. Змотвала ніткі ў клубок без вірка, дак пальцы парэзала. ВІША' otc. Не скошаная да марозаў трава. Летам сена мало нарабіў, трэбо хоць вішы ўкасіць. ВО'БЖ ЫР м. i ж. Пра дамашнюю жывёлу (каня ці карову), якая многа есць. Ну й вобжыр, цэбар паранкі зьела й мало. ВО'ЗЬДЗЕКА i ВО ЗЬДЗЕ прысл. Вось тут. Возьдзека конаўка, дзе ты ее шукаеш. ВУ'ЖЫК i ГУ'ЖЫК м. У некалькі столак складзены i прашыты пасярэдзіне раменьчык, з абодвух канцоў якога маюцца прывязкі для біча i цапільна. 3 гетаго паска добры вужык палучыцца. ВУ'ЗГАЛАВЕНЬ м. Прылада ў возе: драўляная падушка з ручкамі з абодвух бакоў, якая настаўляецца на перадок для падаўжэння воза пры перавозцы бярвенняў G
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

bipok, блінцоука, бурачковы, буркалка, бурканка, буркі, бярвенчаты, вузгалавень, гужык
8 👁
 ◀  / 337  ▶