Старонка 60
◀ / 337 ▶
ПІСКЛЯ м. і ж. Піскляк, піскун. Але свет ні бачыў такой пісклі, як у цябе малая. ПЛЯТУН м. Чалавек, які плявузгае абы-што. Ой, плятун гэты табе зарас нагаворыць, успявай толькі слухаць. ПРОСЯ м. і ж. Чалавек, які часта просіць. Вот прося ты, магла п і сама зрабіць. Вядома ш, выпрасіць ляхчэй, чым самой рукі прылажыць. ПРУТ м. Згуба, пагібель, смерць. Але ніякі прут на цябе ні нойдзя. ПРЫМОРАК м. Прымурак. Мы мыла на прыморак ложым, кап патсыхала. РОБЛЕНЫ прым. Самаробнай вязкі. У яе роблены свіцяр, яна сама казала, што маці звязала. РЫХТЫК прысл. Вельмі падобны на каго-небудзь. Але ідзе руку атставіўшы. Ну, рыхтык маці. РЭСПУСТ м. Распуста. Прыдумала некую нервнасць у дзіцяці. Проста рэспуст, я табе кажу, і ўсё. СКАЧЫХА ж. Блыха. Некалі ў хаці от многа скачых было, а цяперака травяць, калі паявяцца. СКУПАВАЦЬ незак. Шкадаваць, скупіцца. Век скупавалі, скупавалі, а ся роўна паўміралі. СОЛЯНКІ толькі мн. Вараная бульба. Расолу с солянкамі з'еш, ды й досыць на ноч. СПРУНЖЫНА ж. Спружына. Тут недзя спрунжына ляжала, дзе ты яе ўжэ дзеў. СТОЛАК м. Лаўка. На столку гэтым пасяцце, бо кушэтка ў нас зломаная. СТРАХАПУЦЦЕ н. Страхоцце. Некая страхапуцце вунянё, ля свірна, йдзе. СТРОІ толькі мн. Уборы. Мне й так твае строі ўпякліся, а ты яшчэ нешта кажаш. СТРЫНГЕЛЬ м. Худы, тонкі, высокі чалавек. Але ш настаяшчы стрынгель у яе хлопяц стаў. СТЫКАЦЦА незак. Доўга не затрымлівацца дзе-небудзь. Гэта ж чарцянё, а ні дзіця, як прыдзя вясна, то ён дома ні стыкаецца. Усё лужы ходзіць мераць. СЯВОК м. Цыбуля-сеянка. Сёлята сяўку пасею каля хаты, добра будзя на халаннік летам. ТРАНТ м. Паношаная, дрэнная вопратка. Здымі свой трант, ды павесь хоць на біло. УЖДЖАМБЕРЫЦЬ зак. Надзець. Куды ты гэтую спадніцу ўжджамберыла? Хіба лепшай ні нашла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 337 ▶