Старонка 59
◀ / 337 ▶
дэся тая стала — ушчэпіш нешта на сябе абы-што, ды й ходзіш па сяле. МАЖДЖЭР м., абразл. Дурная галава. У цябе мажджэр ніяк ні варыць. МАЗІДЛА н. Мазь. Дзе-та якога мазідла знайсці, боты памазаць. МАЗІЛА м. і ж. Чалавек, які часта прамахваецца. Ну й мазіла, зноў мяч ні забіў. МАРЦЭЛЯ ж., абразл. Непрыемная жанчына. Схадзі к гэтай марцэлі, мо яна пазычыць хлеба. МАХРАЧЫ толькі мн. Карэнні цыбулі, часнаку і іншай гародніны. Махрачы адрывайця ад цыбулі, бо пасля будуць праростаць. МАЧАНЯ н. Тук. Мне кап алаткі і мачаня на снеданя было, боляй нічога і ні трэба. МУСІ, МУСЯБЫЦЬ пабочнае слова. Мусіць. Яму, мусі, пячайка пякла, бо соду ўсё браў. МЫРМА м. і ж., абразл. Злосная асоба. Ну й мырма ты. Ізноў надулася, што мыш на крупы. НАПІТОШЫЦЬ зак. Напхаць. Яна ў міх напітошыла мех мякіны ды й павезла. НАСЫПА ж. Насыпка. На насыпы трэба плотнага мацяр'ялу набраць, кап пух ні лес с падушкі. НАЯДАК м. Яда. Што за наядак з гэтай сухой калбасы? НЕДЗЯЧКА прысл. Недзе. Ён недзячка пашоў, я сама бачыла. НОЛЕ сцвярджальная часціца. Ага, але. Ноле, яна ў яе хворая ўвесь тыдзянь была. Я сама бачыла. НЯЗГРАБА м. і ж. Няўдалы чалавек. З гэтай нязграбай ні на якія госці ні хочацца ісці. ПАПАРЫЦЦА зак. З'явіцца, прыйсці. Боляй ты ў нас ні папарысся, бо ні ўмеяш з нашымі дзецьмі гуляць і мірыцца. ПАПОНЯ ж. Доўгае адзенне. Яна бывая ўшчэпіць некую папоню аш да пят. ПАТЦЫГЛЯСТЫ прым. Цыбаты, даўганогі. Але немач яго ведая, што за патцыглястую карову купіў, што й падаіць страшна. ПАЎГЛОВАК м. і ж., абразл. Дурнаваты чалавек. У гэтага паўглоўка ты наўрат што даб'ешся. ПІСАГА ж. Шрам. Дзе гэта ты ўжо пісагу пасадзіў на назе?
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 337 ▶