Г. /. Юхо ЛЕКСІКА ВЁСКІ ДАРАГАВЩА КАПЫЛЬСКАГА РАЁНА У дадзены артыкул уключаны лексічныя, семантычныя i словаўтваральныя дыялектызмы.
АБАБО'ЯК м. Абабіты чалавек. Усюды ўлезя гэты абабояк, ні дзіва, што ўвесь ў пісагах.
АПРАТА'ЙКА ж. Вопратка. Вазьмі хоць гэту апрятайку накінь, i то цяплей будзя.
АСТРАМРЦЦА зак. Абняславіцца. Але ж i астрамілася яна. Увесь раён ажно ведая пра яе.
БГРДАЧКА ж. Малая вопратка. Куды ты гэту бірдачку ушному? Ці табе німа наго лепшага надзець?
БСУУТАЛА м i ж. Балбатлівая асоба. Папытайся хіба ў таго боуталы, ён усё павінен ведаць.
БЭ'МБЛЯ ж. Пузыр. I трэба так апячыся, кап ажно на бэмолі ўсё цела пабіла.
ВЫДРЫНГСУУВАЦЬ незак. Танцаваць з выкрутасами Яна як пачне выдрынгоўваць, ажно пыл курыць.
ГАРДЭ'БЛЯ ж. Высокая, тонкая жанчына. Яна ў яе добрая гардэбля вырасла, а розуму, то як кот наплакаў.
ГА'РНЫ прым. Добры, прыгожы. Гарны ў яе хлопяц. Проста цут, які гарны.
ПРАВА'ЦЬ незак. Кіраваць. Як ты гіруяш? — Hi ўмеяш, то й ні бярыся.
ГЛЫБАЧЭ'НЬ, ГЛЫБЕ'НЬ ж. Вельмі глыбокае месца. Ты лепяй туды ні плыві, бо там такая глыбачэнь, што страх.
ГНЫЛЬГ прым. Гнілы. Збяры ты хіба ў кош тыл гнылыя яблыкі, ды карові аддай.
ДЗЕ'УЛЯ ж., зневаж. Дзяўчына. Скажы сваёй дзеўлі, няхай хоць па ягады сходзіць. Гэтулькі ўсе носяць.
ДО'БРЫ м. Баравік. Ніводнага добрага я ў тым леci ні найшла. 5G
Дадатковыя словы
апратайка, бэмбля, бэмблі, глыбень, дзеуля, праваць
29 👁