Народная словатворчасць (1979). А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін

 ◀  / 337  ▶ 
ГВА'ЗНУЦЦА зак. Модна з размаху стукнуцца. Стала на табурэтку, кап павесіць цюлі на. акно, a яна пахілілась, i я гвазнулась ап падлогу, што лед&а ўстала. ГОР прысл. Абсалютна, зусім (пра адсутнасдь чагонебудзь). Грошай гор няма, усе атдала на базары. ГРУМЯ'К м. Удар кулаком у спіну. Каровы ў шкоду пусьціў, дак я такіх грумякоў надавала, што надоўга запомніць. ГЭ7ТАРАЧН1 прым. Сёлетні. Гарох гэтарачні, то i разварваецца скоро. ДАВА'ЦЬ ВЫДРЫБА7СА. Ліха танцавадь. Так давау на танцах выдрыбаса, што рубашка мокрая была. ДАЛІКТУ'СЯ ж. Распешчаная дзяўчына. Гэтай даліктусі нічым ня ўнаровіш, што зробіш, усё кепско. ДАРМ АЕДДІНА м. Чалавек, які гультайнічае, жыве за кошт іншых. Старэйшы такі рабацяшчы, а малодшы — дармаедзіна, так i наровіць, кап увільнуць ад работы. ДЗЯ'Ж ЫЦЬ незак. Бщь дзягай. Макарыха так дзяжыла хлопца за тое, што курыць. ДО'ЙЛО н. Вымя. Добрую карову купіла, дойло як вядро. ДРАТІЦЫ толькі мн. Матыка. Драпцы новыя ў мяне ды вострыя, так вот добра агарод драпаць. ДЫ'ЛЯЦЬ незак. Рэзадь тупым нажом. Хіба гэтым нажом атрзжаш, ім жа толькі дыліш мясо. ЖУДА' ж., зборн. Дзеді Такрок так шмат прыходзіло жуды таптаць салом у, а цяпер няма нікога. ЗАТА ж. 1. Скупеча. Калі гэтая зага што зьела} усё ш на базар прэ. 2. Пякотка. Так мучыць зага} ня знаю, што i піць. ЗАЛІМО'НІЦЬ зак. Даць аплявуху. Ня будзяш слухаць i весьці як хачу, то так залімоню, што іскры з вачэй пасыплюцца. ЗБРЭ'СКЛЫ прым. Пракіслы (пра малако). Малако зорэскла, крупнік ня зварыш, бо аткіпіць. ЗМЭЛРІЬІЦЦА зак. Змучыцца, замарыдда. Так змэнчылась за дарогу, што цэлы тыдзянь ні рук, ні ног ня чую. ЗНА'КУ НЯМА7. Не пакінудь ніякіх слядоў. Яблыня так урадзіла, што знаку няма, што мы шмат сарвалі. ЗЬЛІВАЖ м. Пра тлустага хлопда. Гэты зьлівак ня паверняцца, бо цяшко сваё сало зварухнуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гвазнуцца, даваць, даліктуся, дыляць, залімоніць, збрэскла, збрэсклы
7 👁
 ◀  / 337  ▶