СТОХЛІШЧО н., асудж. Зборышча. Дзе ты ў стохлішчы тым разбярэшся што — крык, гам.
СТРЫНГЕЛЬ м. Высокі, худы (чалавек, конь і інш.). Твой бацько, як стрынгель, доўгі ды худы, затоё лёхкі. Які гэто конь — стрынгель некі.
СТРЫНГЕЛЯВАТЫ прым. Хударлявы. Конь у яго стрынгеляваты, не вельмі зграбны, затоё лёхкі на хаду, без лішняго мяса.
СУГІНКАМ прысл. Прыгнуўшыся. Недзя наш сусед па-за гумнішчу (гумнамі) сугінкам пасунуўся. Ён заўсюды сугінкам ходзіць — навіну ўбачыла.
СУК м., перан. Скупеча. Сук ты гэдакі — ты вады шклянку чалавеку пашкадуяш.
СУНОЗА м. і ж. Пануры чалавек. Ат, дапытаяшся ты ў гэтай сунозы нешто?
СЫСПАДУ прысл. Знізу. Паглядзі ў сундуку сыспаду, там сарачке маці кладзе.
ТКАЛЕ прысл. На ўсякі выпадак; хоць, хаця. Каб ткале былі добрыя харчэ, то мо як выхадзілі б яго тады — ён быў моцны ад прыроды чалавек, а так... Каб ткале было тады чым плот паправіць, мо дзеці б ні так аблаташылі сад.
ТРАШЧЫЦЬ незак. Сукаць. Што буду рабіць? Буду трашчыць цэлы вечар пражу — прыходзь, пагаварымо.
ТРОПНУЦЬ зак. Ударыць, стукнуць. Сядзі ды еш па-люцку, а то як тропну па лубе апалонікам!
ТУРЗАЦЬ незак. Тузаць, рваць. Падбой на назе мне так турзая, так турзая, мусіць, нарывая. Не турзай так за клямку.
ТХНУЦЬ незак. Патыхаць. І адкуль гэто так смуродам тхне?
УДЫРЫЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. Удырыў раптам холад, і ўсё прапало ў агародзі — памідоры, гурке.
УКАЖАНЕЦЬ зак. Усохнуць, змізарнець. Каб ты ўкажанеў, каб ты, гад ты гэдакі!
УКАРЭЦЬ зак. Ссохнуцца. Твае ганучы так укарэлі — за два дні ні адатрэш.
УКАТРУПЕЦЬ зак. Спужацца да смерці. Я ўкатрупяў тады, як ты закрычаў гэдак, думаў, па мне будзя.
УКАТРУПІЦЬ зак. Забіць, знішчыць; замардаваць. Укатрупілі, мусіць, недзя сабаку нашаго дзеці — колькі дзён ні відаць.
81 👁