Старонка 39
◀ / 337 ▶
колькі можно варыць, там нічого жывого ні засталосё, усё размозгло. РАСЧВІРТАВАЦЬ зак. Парэзаць. І трэба гэдак руку расчвіртаваць? САЛАПЯКА м. і ж. Чалавек, які губляе кантроль над сабой ад цікаўнасці, рот разяўляе. Яе салапякай называлі — такая цікаўная была, загледзіцца на што, рот раззявіць, ні скрані з месца, сама ні скранецца. САЧЫК м. Жаночы жакецік. Ні шкадуй ты гэтаго сачыка свайго — яго пара ўжэ на кажын дзень насіць, на свято ён ўжэ ні годзен. СВЕТНІЦА ж. Мноства, безліч. На базары яблыкаў светніца — дзе яны будуць дарагія? Светніца людзей назбіраласё — вядомо, свято. Светніцу льну насеялі. СКУПЯНДЗЯ м. і ж. Вельмі скупы чалавек. Скупяндзя гэтая што-небудзь дасць ёй, ні тут то было. СЛЯПАК м. Сляпень. Аваднёў ды сляпакоў, хоць у лес ні заязджай, заядуць каня. СМЭРГАЦЦА незак. Смаркацца. Ні ўмея смэргацца — засмэргаецца дый ходзіць гэдак: колькі табе гадкоў? СНЯГОЎЦЫ мн. Род жаночага абутку. Бывало, у снягоўцах зімой хадзіла, халаднавато, але нідораго. СНЯКАЦЦА незак. Смаркацца. Снякацца таксамо трэба навучыцца. СПАДАЦЦА зак. Збегацца. Чысто ты спадалася сёня — спала як дзень цэлы: свято ж. Спадалася за гэтымі каравамі — ледзьвя да хаты давалаклася, якжэбто стары чалавек. СПАДЗІВОСЫ: НА СПАДЗІВОСЫ. Надзіва. На спадзівосы ўдаліся дзеці ў яе — і ў каго толькі яны ўрадзіліся такія? СПУШЫЦЬ зак. Уздуць. Чысто спушыло кароеу. Але ні павінно, ні па канюшыні ж хадзіла. СТАБАРЧА прысл. Потарч, старчма, старчаком. Спаткнуўся дый паляцеў стабарча, хай яго. СТАПАРЧ ж. Нешта непрывычна вялікае, няўклюднае. От, печ! Паставіў стапарч гэтую сярод хаты, адно месцо займая: на чорта яна такая тут. СТАРМАН м. Стары чалавек, старэча. І куды гэто старман наш пайшоў — ногі ні падымя, здаецца, а ў хаці ні ўседзіць ні хвіліначкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 337 ▶